Top.Mail.Ru
Час працы кантакт-цэнтра:
пн - чц: з 9:00 да 18:00
пт: з 9:00 да 16:45
перапынак: з 13:00 да 13:45
сб - нд.: выхадныя
Мабільнае прыкладанне БУТБ
Сацыяльныя сеткі
Шрыфт
Памер шрыфта
Інтэрвал
Колеравая схема

Рапсавы алей забяспечвае больш за 60% экспарту сельгаспрадукцыі праз БУТБ

15.07.2020

Па выніках экспартных біржавых таргоў сельгаспрадукцыяй, якія адбыліся на Беларускай універсальнай таварнай біржы (БУТБ) у студзені-чэрвені бягучага года, на рапсавы алей прыйшлося больш за 60% ад агульнай сумы здзелак, або 23 млн BYN. Гэта ў 3,3 разы больш, чым за першае паўгоддзе 2019 г.

Увесь рэалізуемы на біржавых таргах рапсавы алей пастаўляецца ў краіны Еўропы, дзе дадзеная прадукцыя шырока ўжываецца ў розных сферах: ад харчовай прамысловасці да вытворчасці біядызельнага паліва. Пры гэтым чакаецца, што ў перспектыве попыт на прадукцыю перапрацоўкі рапсу будзе расці.

Як адзначыў начальнік упраўлення таргоў сельгаспрадукцыяй БУТБ Віктар Дзерашоў, аб запатрабаванасці беларускага рапсавага алею сведчыць павелічэнне канкурэнцыі сярод замежных пакупнікоў, якое ўжо некалькі тыдняў запар назіраецца амаль на кожнай гандлёвай сесіі і з'яўляецца прычынай росту біржавых каціровак.

«Некалькі апошніх гандлёвых сесій дэманструюць павышаную цікавасць да айчыннага рапсавага алею з боку пакупнікоў з Прыбалтыкі і Паўночнай Еўропы. Прычым дынаміка попыту з пачатку года стабільна станоўчая, а колькасць замежных удзельнікаў таргоў пастаянна расце. У выніку па некаторых лотах пачатковы кошт падымаецца на 7-10% адсоткаў. Гэта значыць, што пры аб'ёме лота 500 тон і кошту 700 еўра за тону беларускі экспарцёр можа дадаткова зарабіць да 35 тысяч еўра. Натуральна, чым больш лотаў выстаўляюцца на таргі, тым больш адчувальная выгада », – патлумачыў прадстаўнік БУТБ.

Акрамя рапсавага алею, на знешнія рынкі праз БУТБ таксама рэалізуецца мяса-малочная прадукцыя, мука і скураная сыравіна. Агульная сума біржавых здзелак па сельскагаспадарчай групе тавараў у 1-м паўгоддзі склала 38 млн BYN.

.