Top.Mail.Ru
Час працы кантакт-цэнтра:
пн - чц: з 9:00 да 18:00
пт: з 9:00 да 16:45
перапынак: з 13:00 да 13:45
сб - нд.: выхадныя
Мабільнае прыкладанне БУТБ
Сацыяльныя сеткі
Шрыфт
Памер шрыфта
Інтэрвал
Колеравая схема

Продаж круглага лесу праз БУТБ вырас на 23%

19.06.2020

За студзень-май 2020 г. на Беларускай універсальнай таварнай біржы (БУТБ) здзейснена больш 168 тыс. здзелак на 1,9 млрд BYN. Амаль 40% ад гэтай сумы, або 775 млн BYN, забяспечыла секцыя лесапрадукцыі, заняўшы першае месца па аб'ёме біржавога тавараабароту.

Ключавым драйверам росту стала рэалізацыя круглых лесаматэрыялаў на ўнутраным рынку. З пачатку года сума здзелак па гэтай групе тавараў дасягнула 362 млн BYN, што на 23% больш, чым у студзені-маі 2019 г. У натуральным выражэнні аб'ём таргоў вырас на 8%, да 5,5 млн куб. м.

Як адзначыў першы намеснік старшыні праўлення БУТБ Андрэй Новікаў, станоўчая дынаміка забяспечваецца ў першую чаргу за кошт пастаяннага павелічэння колькасці ўдзельнікаў таргоў.

«З пачатку года на біржу прыйшлі каля паўтары тысячы новых кампаній, і сёння колькасць удзельнікаў таргоў налічвае без малога 24 тысячы з 64 краін свету. Пры гэтым большасць з іх атрымалі электронны лічбавы подпіс і акрэдытаваліся выдалена, праз інтэрнэт. Асабліва актыўна гэтай магчымасцю карыстаюцца нерэзідэнты Рэспублікі Беларусь – перш за ўсё з краін Еўрасаюза, дзе ў сувязі з пандэміяй COVID-19 былі ўведзены жорсткія каранцінныя меры і абмежавана перамяшчэнне грамадзян. Па нашых дадзеных, менавіта адмена платы за ЭЛП і яго дыстанцыйная выдача сталі асноўнай прычынай значнага прыросту удзельнікаў з Прыбалтыкі, Польшчы і Германіі. Падобная тэндэнцыя прасочваецца і па іншых краінах», – падкрэсліў Андрэй Новікаў.