Top.Mail.Ru
Час працы кантакт-цэнтра:
пн - чц: з 9:00 да 18:00
пт: з 9:00 да 16:45
перапынак: з 13:00 да 13:45
сб - нд.: выхадныя
Мабільнае прыкладанне БУТБ
Сацыяльныя сеткі
Шрыфт
Памер шрыфта
Інтэрвал
Колеравая схема

Праз БУТБ рэалізаваны лесагаспадарчыя паслугі больш чым на 109 млн BYN

02.10.2020

109,2 млн BYN склала сума здзелак па закупцы паслуг у сферы лясной гаспадаркі, рэалізаваных у студзені-жніўні 2020 г. на таргах Беларускай універсальнай таварнай біржы (БУТБ). Гэта на 6% больш, чым за аналагічны перыяд мінулага года. Пры гэтым найбольшым попытам карысталіся паслугі па нарыхтоўцы драўніны: на іх долю прыйшлося звыш 74% ад агульнага аб'ёму рэалізацыі, ці 80,8 млн BYN. У якасці пастаўшчыкоў (прадаўцоў) выступалі пераважна прыватныя прадпрыемствы малога і сярэдняга бізнесу.

Разам з тым, па словах начальніка ўпраўлення таргоў лесапрадукцыяй БУТБ Яўгена Малышава, расце папулярнасць і іншых відаў лесагаспадарчых паслуг, а іх спектр пастаянна пашыраецца.

«Толькі ў гэтым годзе ў даведнік таргоў ўнесена 33 новыя паслугі, а ўсяго праз біржу можна прадаць ці купіць звыш за 120 відаў паслуг у галіне лясной гаспадаркі, уключаючы тралёўку, распілоўку драўніны, выраб дранкі, лесапасадкі і многае іншае. Такім чынам, сёння ў нас гандлююцца практычна ўсе паслугі і працы, якія выконваюцца ў сістэме Міністэрства лясной гаспадаркі», – паведаміў Яўген Малышаў.

Прадстаўнік БУТБ таксама адзначыў, што канкурэнцыя сярод пастаўшчыкоў паслуг спрыяе зніжэнню іх кошту, забяспечваючы адчувальную эканомію бюджэтных сродкаў.

«У ходзе таргоў на адну заяўку на куплю могуць прэтэндаваць 5-7 прадаўцоў, а кантракт дастаецца таму, хто акажа паслугу па найменшай цане. У выніку айчынныя лясгасы з пачатку года зэканомілі больш за 4 мільёны рублёў. Менавіта таму гандаль паслугамі з'яўляецца адным з прыярытэтных напрамкаў развіцця біржы, і Міністэрства лясной гаспадаркі нас у гэтым цалкам падтрымлівае», – падкрэсліў Яўген Малышаў.

.