Top.Mail.Ru
Час працы кантакт-цэнтра:
пн - чц: з 9:00 да 18:00
пт: з 9:00 да 16:45
перапынак: з 13:00 да 13:45
сб - нд.: выхадныя
Мабільнае прыкладанне БУТБ
Сацыяльныя сеткі
Шрыфт
Памер шрыфта
Інтэрвал
Колеравая схема

Прадукцыя чорнай металургіі заняла першае месца па аб'ёмах продажаў на БУТБ

10.07.2020

За першае паўгоддзе 2020 г. на таргах Беларускай універсальнай таварнай біржы (БУТБ) рэалізавана 210 тыс. т чорных металаў і вырабаў з іх на агульную суму 512 млн BYN. Такім чынам, дадзеная група тавараў стала самай запатрабаванай ва ўдзельнікаў таргоў, забяспечыўшы 23% тавараабароту БУТБ у студзені-чэрвені. Пры гэтым у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года аб'ёмы продажу выраслі на 3% у натуральным выражэнні і на 2% у вартасным.

Як патлумачыў начальнік упраўлення таргоў металапрадукцыяй Яўген Бурэйка, дасягнуць больш высокіх паказчыкаў перашкодзіла пандэмія каронавіруса і выкліканае ёй запаволенне дзелавой актыўнасці ў асноўных краінах-пастаўшчыках металу – Расіі і Украіне.

«Беларусь – маталазалежная краіна. Штогод наш прамысловы сектар спажывае каля 2 мільёнаў тон прадукцыі чорнай металургіі, якая імпартуецца пераважна з Расійскай Федэрацыі і часткова з Украіны. На фоне жорсткіх каранцінных мер, уведзеных у гэтых краінах, попыт на метал істотна знізіўся. Адпаведна, і каціроўкі на біржавым рынку таксама пайшлі ўніз. Паколькі расійская эканоміка толькі пачынае аднаўляцца пасля локдауна, а ва Ўкраіне гэты працэс яшчэ нават не пачаўся, аб ўзыходзячым трэндзе гаварыць пакуль што рана. Улічваючы сітуацыю на знешніх рынках, нейкіх сур'ёзных змяненняў у цэнавай дынаміцы раней за пачатак наступнага года, я думаю, чакаць не варта», – лічыць прадстаўнік БУТБ.

У цэлым з пачатку года на БУТБ здзейснена больш за 130 тыс. здзелак з металапрадукцыяй на суму 642 млн BYN. У тройку тавараў-бэстсэлераў ўвайшлі чорныя металы і вырабы з іх, электратэхнічная прадукцыя, а таксама лом i адходы чорных і каляровых металаў.

.