Top.Mail.Ru
Час працы кантакт-цэнтра:
пн - чц: з 9:00 да 18:00
пт: з 9:00 да 16:45
перапынак: з 13:00 да 13:45
сб - нд.: выхадныя
Мабільнае прыкладанне БУТБ
Сацыяльныя сеткі
Шрыфт
Памер шрыфта
Інтэрвал
Колеравая схема

Помнік архітэктуры ў сталіцы беларускага Палесся выстаўлены на таргі за 1 мільён рублёў

16.07.2020

14 жніўня 2020 г. на пляцоўцы «БУТБ-Маёмасць» пройдуць электронныя таргі па продажы адміністрацыйнага будынка па вул. Леніна, 27 у г. Пінску. Стартавы кошт – 1 001 246 рублёў, задатак – 200 000 рублёў.

16.07-1.png

Пабудаваны ў пачатку мінулага стагоддзя будынак з'яўляецца гісторыка-культурнай каштоўнасцю: менавіта ў ім размяшчалася гасцініца пінскага прадпрымальніка Йоселя Басевіча. У 30-я гады яна лічылася адной з лепшых у горадзе, бо усе нумары былі абсталяваныя тэлефонамі. Акрамя гасцініцы ў будынку таксама размяшчаўся магазін пісьмовых прыбораў і паперы, офіс Пінскага аддзялення Польскага краязнаўчага таварыства і турыстычная арганізацыя «Орбіс». У 1952-1996 гг. будынак па вул. Леніна, 27 займаў Музей Беларускага Палесся, а з 1999 г. па сённяшні дзень ён выкарыстоўвался Брэсцкім філіялам рэспубліканскага навукова-даследчага прадпрыемства «Інстытут радыялогіі».

16.07-2.png

Згодна з умовамі электронных таргоў, пасля продажу будынак можна будзе перапрафіляваць у адміністрацыйны аб'ект, гандлёвы аб'ект, аб'ект бытавога абслугоўвання або аб'ект грамадскага харчавання. Пры гэтым, паколькі будынак мае статус помніка архітэктуры, новы ўладальнік абавязаны на працягу 30 каляндарных дзён з даты пераходу права ўласнасці падпісаць ахоўнае абавязацельства.

Прыняць удзел у электронных таргах могуць фізічныя і юрыдычныя асобы, а таксама індывідуальныя прадпрымальнікі, у тым ліку нерэзідэнты Рэспублікі Беларусь. Заяўкі прымаюцца да 10 жніўня ўключна.

.