Top.Mail.Ru
Час працы кантакт-цэнтра:
пн - чц: з 9:00 да 18:00
пт: з 9:00 да 16:45
перапынак: з 13:00 да 13:45
сб - нд.: выхадныя
Мабільнае прыкладанне БУТБ
Сацыяльныя сеткі
Шрыфт
Памер шрыфта
Інтэрвал
Колеравая схема

Першыя біржавыя таргі ветпрэпаратамі паспяхова прайшлі на БУТБ

15.05.2020

46 здзелак на агульную суму 592 тыс. BYN заключана па выніках першых біржавых таргоў ветэрынарнымі прэпаратамі, якія адбыліся 14 мая 2020 г. у секцыі перспектыўных тавараў Беларускай універсальнай таварнай біржы (БУТБ).

У пілотных таргах прынялі ўдзел 9 пакупнікоў і 13 прадаўцоў, у тым ліку нерэзідэнты Рэспубліцы Беларусь. Па словах начальніка аддзела перспектыўных біржавых тавараў Максіма Хоміча, таргі прайшлі дастаткова актыўна, пра што сведчыць той факт, што ў ходзе гандлёвай сесіі была задаволена амаль палова ўсіх пададзеных заявак на куплю.

«Лічу, што для дэбютных таргоў вынік вельмі добры. Мы змаглі забяспечыць неабходнае канкурэнтнае асяроддзе, таму па шэрагу заявак пакупнікі змаглі прыкметна знізіць цану. Зрэшты, і прадаўцы таксама засталіся задаволеныя, бо час, зэканомлены на пошуку пакупнікоў, таксама каштуе грошай. Разлічваем, што па меры правядзення гандлёвых сесій канцэнтрацыя попыту і прапановы будзе расці, адпаведна, і эфектыўнасць біржавых таргоў як гандлёва-закупнога інструмента будзе таксама павышацца», – упэўнены прадстаўнік БУТБ.