Top.Mail.Ru
Час працы кантакт-цэнтра:
пн - чц: з 9:00 да 18:00
пт: з 9:00 да 16:45
перапынак: з 13:00 да 13:45
сб - нд.: выхадныя
Мабільнае прыкладанне БУТБ
Сацыяльныя сеткі
Шрыфт
Памер шрыфта
Інтэрвал
Колеравая схема

Пастаўкі беларускіх піламатэрыялаў у Егіпет плануецца арганізаваць праз БУТБ

09.12.2020

Па выніках сустрэчы з кіраўніцтвам кампаніі Sama Al-Jazeera for Import and Export, якая адбылася 8 снежня 2020 г. у цэнтральным офісе Беларускай універсальнай таварнай біржы (БУТБ), дасягнута дамоўленасць аб арганізацыі экспарту беларускіх піламатэрыялаў у Егіпет праз біржавую пляцоўку. Гэта дазволіць егіпецкім кампаніям у неабмежаваных аб'ёмах і без пасярэднікаў закупляць прадукцыю дрэваапрацоўкі непасрэдна ў вытворцаў, у той час як беларускія экспарцёры змогуць выйсці на перспектыўны рынак Егіпта, які штогод спажывае каля 5 млн куб. м піламатэрыялаў.

экспарт беларускіх піламатэрыялаў у Егіпет

«Зараз практычна ўвесь імпарт пілапрадукцыі ў Егіпет арганізаваны праз пасрэднікаў, і цэны часам вельмі завышаныя. Таму як буйны пастаўшчык піламатэрыялаў мы хацелі б працаваць напрамую з беларускімі дрэваапрацоўшчыкамі, выкарыстоўваючы магчымасці біржавой пляцоўкі. Для нас гэта аптымальнае рашэнне, бо мы адразу атрымліваем доступ да соцен дрэваапрацоўчых прадпрыемстваў, гатовых пастаўляць патрэбны нам тавар на прымальных умовах», – лічыць генеральны дырэктар егіпецкай кампаніі Махмуд Кандиль.

праца напрамую з беларускімі дрэваапрацоўшчыкамi

У сваю чаргу старшыня праўлення БУТБ Аляксандр Асмалоўскі адзначыў важнасць актывізацыі супрацоўніцтва з егіпецкім бізнесам у сферы біржавога гандлю і прапанаваў Sama Al-Jazeera for Import and Export разгледзець магчымасць працы на біржы ў якасці брокера.

супрацоўніцтва з егіпецкім бізнесам у сферы біржавога гандлю 

«Для вас гэта магчымасць стаць прадстаўніком БУТБ не толькі ў Егіпце, але і ў цэлым на афрыканскім кантыненце. У нас яшчэ няма акрэдытаваных брокераў ў гэтым рэгіёне, і пакуль што гэтая ніша цалкам вольная. Пры гэтым не абавязкова абмяжоўвацца толькі лесапрадукцыяй. Вы маеце права працаваць па любым таварным кірунку. Мы са свайго боку гатовы аказаць дапамогу ў пошуку надзейных дзелавых партнёраў і даць актуальную інфармацыю аб біржавым таварным рынку Рэспублікі Беларусь», – падкрэсліў кіраўнік БУТБ.