Top.Mail.Ru
Час працы кантакт-цэнтра:
пн - чц: з 9:00 да 18:00
пт: з 9:00 да 16:45
перапынак: з 13:00 да 13:45
сб - нд.: выхадныя
Мабільнае прыкладанне БУТБ
Сацыяльныя сеткі
Шрыфт
Памер шрыфта
Інтэрвал
Колеравая схема

Палац Горватаў у Нароўлі прададзены на электронных таргах

12.11.2020

12 лістапада 2020 г. па выніках электронных таргоў на пляцоўцы «БУТБ-Маёмасць» прададзена галоўная славутасць г. Нароўлі – палац Горватаў.

Паколькі на таргі зарэгістраваўся толькі адзін удзельнік, цана продажу аднаго з найпрыгажэйшых палацава-паркавых ансамбляў беларускага Палесся склала 53 357,63 BYN, г.зн. пачатковы кошт плюс 5%. Пакупніком палаца стала юрыдычная асоба.

На жаль, пакуль дакладна не вядома, як новы ўладальнік паступіць з помнікам архітэктуры XIX стагоддзя. Так ці інакш, згодна з умовамі электронных таргоў, будынак палаца і зямельны ўчастак, на якім ён размяшчаецца, павінны выкарыстоўвацца для размяшчэння аб'ектаў грамадскага харчавання або турызму.

Нагадаем, што раней мясцовыя ўлады ўжо неаднаразова спрабавалі прадаць палац Горватаў на традыцыйным галасавым аўкцыёне, але ні адна са спроб не ўвянчалася поспехам. Знайсці пакупніка ўдалося толькі дзякуючы электронным таргам.

Палац Горватаў у Нароўлі прададзены на электронных таргах