Top.Mail.Ru
Час працы кантакт-цэнтра:
пн - чц: з 9:00 да 18:00
пт: з 9:00 да 16:45
перапынак: з 13:00 да 13:45
сб - нд.: выхадныя
Мабільнае прыкладанне БУТБ
Сацыяльныя сеткі
Шрыфт
Памер шрыфта
Інтэрвал
Колеравая схема

На пляцоўцы БУТБ па дзяржзакупак адбыліся таргі па электронным аўкцыёне працягласцю 18 гадзін

01.12.2020

Больш за 18 гадзін спатрэбілася, каб у ходзе таргоў выбраць прэтэндэнтаў на ролю пастаўшчыка ў рамках працэдуры закупкі медыцынскага абсталявання, абвешчанай УП «Белмедтэхніка» на электроннай гандлёвай пляцоўцы zakupki.butb.by, аператарам якой з'яўляецца Беларуская універсальная таварная біржа (БУТБ).

Як адзначылі ў прэс-службе БУТБ, таргі, якія прайшлі ў рамках электроннага аўкцыёну, сталі самымі працяглымі у бягучым годзе. Заслугоўвае ўвагі і сам прадмет закупкі – камп'ютэрны тамограф з пачатковым коштам каля 1,8 млн BYN. Удзел у таргах, якія доўжыліся з 09:25 да 03:32 наступнага дня, прынялі 4 арганізацыі. Канкурэнцыя паміж імі дазволіла знізіць пачатковую цану абсталявання да 1,2 млн BYN. Такім чынам, заказчык зэканоміў больш за паўмільёна рублёў.

«Практыка паказвае, што ў ходзе электронных аўкцыёнаў пачатковы кошт прадмета закупкі ў сярэднім зніжаецца на 23%. За кошт гэтага з пачатку года заказчыкі, якія працуюць на нашай электроннай пляцоўцы, зэканомілі звыш 220 млн BYN. Што тычыцца часу, на працягу якога ўдзельнікі канкуруюць паміж сабой і паслядоўна зніжаюць кошт прадмета закупкі, то таргі працягласцю больш за 10 гадзін сапраўды вялікая рэдкасць», – паведамілі ў прэс-службе БУТБ.

.