Top.Mail.Ru
Час працы кантакт-цэнтра:
пн - чц: з 9:00 да 18:00
пт: з 9:00 да 16:45
перапынак: з 13:00 да 13:45
сб - нд.: выхадныя
Мабільнае прыкладанне БУТБ
Сацыяльныя сеткі
Шрыфт
Памер шрыфта
Інтэрвал
Колеравая схема

На гадавыя біржавыя таргі выстаўлена 4,4 млн куб. м круглага лесу

18.11.2020

19, 20 і 30 лістапада на Беларускай універсальнай таварнай біржы (БУТБ) пройдуць гадавыя біржавыя таргі драўнінай у нарыхтаваным выглядзе рэсурсу 2021 г.

На продаж выстаўлена 4,4 млн куб. м драўнянай сыравіны, у тым ліку 1,7 млн куб. м круглых лесаматэрыялаў іглічных парод (хвоя), 1,1 млн куб. м круглых лесаматэрыялаў лісцяных парод (бяроза, алешына, асіна, дуб) і 907 тыс. куб. м балансавай драўніны іглічных парод (для выпрацоўкі цэлюлозы і драўнянай масы).

На таргі ўжо зарэгістраваліся каля 500 дрэваапрацоўчых прадпрыемстваў. Аб'ём пададзеных імі заявак на куплю перавышае 4 млн куб. м.

Як і на папярэдніх гадавых таргах, магчымасць набыць неабходны аб'ём рэсурсу будзе прадастаўлена ўсім ахвотным незалежна ад формы ўласнасці і аб'ёму гадавой перапрацоўкі. Асаблівыя правілы допуску на гадавыя таргі дзейнічаюць толькі ў дачыненні да асобных відаў сыравіны. Напрыклад, набыць фанернае бервяно мяккаліставых парод (бяроза, алешына, асіна) змогуць толькі вытворцы клеенай фанеры і гнутаклеяных вырабаў, піловачнік цвердалістых парод – вытворцы паркета і мэблі з масіва, а яловыя балансы – вытворцы газетнай паперы і цэлюлозы.

Як паказалі апошнія гадавыя таргі драўнінай, палітыка мінімізацыі абмежаванняў па допуску ўдзельнікаў спрыяе максімальнаму задавальненню патрэбы пакупнікоў у драўнянай сыравіне.

.