Top.Mail.Ru
Час працы кантакт-цэнтра:
пн - чц: з 9:00 да 18:00
пт: з 9:00 да 16:45
перапынак: з 13:00 да 13:45
сб - нд.: выхадныя
Мабільнае прыкладанне БУТБ
Сацыяльныя сеткі
Шрыфт
Памер шрыфта
Інтэрвал
Колеравая схема

На БУТБ здзейсненая буйная здзелка па экспарту паліўных гранул

03.11.2020

Амаль 5 тыс. т драўняных паліўных гранул (пялет) на суму 420 тыс. USD рэалізавана па выніках экспартных біржавых таргоў, што адбыліся 2 лістапада на Беларускай універсальнай таварнай біржы (БУТБ). Галоўнай асаблівасцю здзелкі, заключанай літоўскай кампаніяй, стала уключаная ў кошт лота дастаўка да пункта прызначэння ў краіне пакупніка.

Як адзначылі ў прэс-службе БУТБ, пялеты і іншыя віды лесапрадукцыі раней рэалізоўваліся пераважна са склада грузаадпраўшчыка. Гэта зніжала канкурэнтаздольнасць беларускіх тавараў, а айчынныя лагістычныя аператары недаатрымлівалі выручку. Таму пачынаючы з гэтага года БУТБ праводзіць палітыку рэалізацыі прадукцыі дрэваапрацоўкі з магчымасцю дастаўкі да канчатковага спажыўца.

Таргі паліўнымі грануламі на экспарт – перспектыўны праект, які рэалізуецца БУТБ пры падтрымцы Міністэрства лясной гаспадаркі. Яго мэта – забяспечыць стабільныя аб'ёмы экспарту прадукцыі беларускіх пелетных заводаў, большасць з якіх былі ўведзены ў эксплуатацыю ў бягучым годзе і яшчэ не выйшлі на праектную магутнасць. У якасці прыярытэтных рынкаў збыту разглядаюцца краіны Еўрасаюза, якія ўжо закуплялі паліўныя гранулы на біржавых таргах. У першую чаргу гэта Польшча і краіны Прыбалтыкі.

.