Top.Mail.Ru
Час працы кантакт-цэнтра:
пн - чц: з 9:00 да 18:00
пт: з 9:00 да 16:45
перапынак: з 13:00 да 13:45
сб - нд.: выхадныя
Мабільнае прыкладанне БУТБ
Сацыяльныя сеткі
Шрыфт
Памер шрыфта
Інтэрвал
Колеравая схема

На БУТБ заключана рэкордная транзітная здзелка

17.11.2020

Па выніках таргоў на Беларускай універсальнай таварнай біржы (БУТБ) кампаніяй з Расійскай Федэрацыі рэалізаваны рапсавы алей на суму больш за 1,1 млн EUR. Пакупніком выступіла літоўскае прадпрыемства. Дадзеная здзелка стала найбуйнейшай транзітнай здзелкай за ўсю гісторыю БУТБ.

Пры гэтым, паводле статыстыкі за 10 месяцаў 2020 г., колькасць транзітных здзелак, якія здзяйсняюцца замежнымі суб'ектамі гаспадарання на беларускай біржавой пляцоўцы, прыкметна павялічылася.

«Раней транзітныя здзелкі былі рэдкасцю, і за ўвесь год заключалася максімум 2-3 такіх транзакцыі. У гэтым годзе сітуацыя змянілася. Толькі за апошнія паўтара месяца зафіксавана 16 транзітных здзелак. Для замежных кампаній біржавая пляцоўка – гэта перш за ўсё магчымасць з мінімальнымі выдаткамі і рызыкамі выйсці на новыя рынкі. У прыватнасці, па рапсавым алеі на біржы ўжо сфармаваўся круг пастаянных пакупнікоў, а дзякуючы эфектыўным інструментам кантролю за выкананнем здзелак верагоднасць парушэння абавязацельстваў імкнецца да нуля. Гэта асабліва актуальна сёння, калі шматлікія кампаніі адчуваюць фінансавыя цяжкасці. Таму ёсць падставы меркаваць, што рост колькасці транзітных здзелак з'яўляецца доўгатэрміновай тэндэнцыяй», – адзначылі ў прэс-службе БУТБ.