Top.Mail.Ru
Час працы кантакт-цэнтра:
пн - чц: з 9:00 да 18:00
пт: з 9:00 да 16:45
перапынак: з 13:00 да 13:45
сб - нд.: выхадныя
Мабільнае прыкладанне БУТБ
Сацыяльныя сеткі
Шрыфт
Памер шрыфта
Інтэрвал
Колеравая схема

На БУТБ расце экспарт піламатэрыялаў

22.07.2020

Па выніках 1-га паўгоддзя экспарт піламатэрыялаў праз Беларускую універсальную таварную біржу (БУТБ) павялічыўся на 3%, да 316 млн BYN. Асноўнымі пакупнікамі пілапрадукцыі, якая рэалізуецца на біржавых таргах, з'яўляюцца рэзідэнты краін Еўрапейскага саюза. На іх долю прыпадае больш за 80% продажаў. Астатні аб'ём выкупляюць кампаніі з Азербайджана, Вялікабрытаніі, Грузіі, Ізраіля, Кітая, Лівана, Малдовы, ЗША, Туркменістана і Турцыі. Найбольшым попытам традыцыйна карыстаецца абрэзаная дошка з драўніны іглічных парод, а таксама драўляныя нарыхтоўкі для вытворчасці тары.

На думку начальніка ўпраўлення таргоў лесапрадукцыі БУТБ Яўгена Малышава, станоўчая дынаміка забяспечваецца за кошт цеснага ўзаемадзеяння біржы з найбуйнейшымі айчыннымі экспарцёрамі, а таксама дзякуючы актыўнай рабоце акрэдытаваных на БУТБ замежных брокераў.

«На аб'ёмы біржавых таргоў ўплывае цэлы шэраг фактараў, прычым далёка не ўсе яны станоўчыя. Напрыклад, у бягучым годзе эканоміка краін Еўрасаюза, якія з'яўляюцца асноўнымі спажыўцамі беларускай пілапрадукцыі, была літаральна паралізаваная з-за пандэміі COVID-19. Нягледзячы на гэта, нашы паказчыкі па экспарце не толькі не пагоршыліся, але і трохі выраслі. Тут трэба аддаць належнае беларускім дрэваапрацоўчым прадпрыемствам, якія змаглі прапанаваць канкурэнтаздольныя цэны і зручную лагістыку, а таксама брокерам-нерэзідэнтам, якія пастаянна прыцягваюць на біржу новых пакупнікоў з Еўропы, Азіі і іншых рэгіёнаў свету. Улічваючы аднаўленне дзелавой актыўнасці на ключавых рынках збыту піламатэрыялаў, разлічваем, што экспарт будзе расці і ў другім паўгоддзі. Магчыма, нават больш высокімі тэмпамі», – адзначыў Яўген Малышаў.

Экспартныя біржавыя таргі лесапрадукцыяй праводзяцца на БУТБ штотыдзень. На продаж выстаўляецца абрэзаная і неабрэзаная дошка, піламатэрыялы для тары, дранка, паліўныя брыкеты і гранулы, макулатура, цэлюлоза, папера, кардон, драўляныя калы і слупы, шпалы і г.д. За студзень-чэрвень агульная сума экспартных здзелак склала 381 млн BYN.