Top.Mail.Ru
Час працы кантакт-цэнтра:
пн - чц: з 9:00 да 18:00
пт: з 9:00 да 16:45
перапынак: з 13:00 да 13:45
сб - нд.: выхадныя
Мабільнае прыкладанне БУТБ
Сацыяльныя сеткі
Шрыфт
Памер шрыфта
Інтэрвал
Колеравая схема

На БУТБ пройдуць першыя спецыялізаваныя экспартныя таргі для кітайскага рынку

14.12.2020

15 снежня 2020 г. на Беларускай універсальнай таварнай біржы (БУТБ) адбудзецца першая спецыялізаваная гандлёвая сесія па рэалізацыі піламатэрыялаў у Кітайскую Народную Рэспубліку. На экспартныя біржавыя таргі выстаўлена амаль 20 тыс. куб м драўляных нарыхтовак з драўніны іглічных парод з пастаўкай у кантэйнерах на ўмовах CFR (кошт і фрахт) у шэраг марскіх партоў на мацерыковай частцы Кітая.

Як растлумачылі ў прэс-службе БУТБ, рашэнне аб правядзенні асобнай гандлёвай сесіі ўзгоднена з Міністэрствам лясной гаспадаркі і абумоўлена значным попытам на беларускую пілапрадукцыю ў Кітаі, пра што сведчаць вынікі таргоў у бягучым годзе: у студзені-лістападзе праз біржавую пляцоўку ў кітайскім напрамку рэалізаваная прадукцыя дрэваапрацоўкі на агульную суму звыш 9 млн USD. Для параўнання ў мінулым годзе гэты паказчык быў у разы менш – каля 200 тыс. USD.

Пры гэтым адзначаецца, што для прыцягнення кітайскіх суб'ектаў гаспадарання на біржавую пляцоўку рэалізаваны цэлы комплекс стымулюючых мер. У прыватнасці, максімальна спрошчана працэдура акрэдытацыі. Цяпер на афармленне ўсіх дакументаў трэба не больш трох дзён. Акрамя таго, з улікам патрэбаў кітайскіх пакупнікоў ўсе заяўленыя на таргі лоты піламатэрыялаў выстаўляюцца на некалькіх базісах пастаўкі, што дазваляе выбраць найбольш зручны пункт прыёмкі тавару. Па стане на 01.12.2020 на БУТБ былі акрэдытаваныя 28 кітайскіх кампаній, 13 з якіх прыйшлі на біржавую пляцоўку ў бягучым годзе.

.