Top.Mail.Ru
Час працы кантакт-цэнтра:
пн - чц: з 9:00 да 18:00
пт: з 9:00 да 16:45
перапынак: з 13:00 да 13:45
сб - нд.: выхадныя
Мабільнае прыкладанне БУТБ
Сацыяльныя сеткі
Шрыфт
Памер шрыфта
Інтэрвал
Колеравая схема

На БУТБ прайшлі найбуйнейшыя з пачатку года экспартныя таргі лесапрадукцыяй

24.06.2020

Больш за 133 тыс. куб. м піламатэрыялаў і 70 тыс. куб. м драўнянай дранкі на агульную суму 16,4 млн EUR рэалізавана ў ходзе экспартных біржавых таргоў, што адбыліся 23 чэрвеня на Беларускай універсальнай таварнай біржы (БУТБ).

Дадзеная гандлёвая сесія стала найбуйнейшай у бягучым годзе як па суме здзелак, так і па натуральным аб'ёме рэалізацыі пілапрадукцыі. У таргах удзельнічалі 114 пакупнікоў з 16 краін. Пры гэтым больш за палову ўсіх выстаўленых на продаж лотаў выкупілі кампаніі з Літвы і Эстоніі.

Як патлумачыў начальнік упраўлення таргоў лесапрадукцыяй БУТБ Яўген Малышаў, рэкордны вынік забяспечылі два ключавых фактары: значна большы, чым на папярэдніх гандлёвых сесіях, аб'ём прапановы рэсурсу і дальнабачная коштавая палітыка айчынных экспарцёраў.

«На гэты раз на таргі выйшлі адразу некалькі буйных экспарцёраў піламатэрыялаў, у тым ліку Беллесэкспарт, Віцебская лесапільня і СВУДС Экспарт. Такое здараецца нячаста, таму аб'ём выстаўленай на продаж прадукцыі быў сапраўды вялікім. Немалаважную ролю адыгралі і стартавыя цэны, якія адразу прыцягнулі ўвагу патэнцыйных пакупнікоў і прымусілі іх канкурыраваць паміж сабой. У выніку па некаторых лотах цэны павышаліся на 15-20%, што дазволіла беларускім прадаўцам атрымаць каля 200 тысяч еўра дадатковай выручкі», – паведаміў прадстаўнік біржы.

У цэлым за чэрвень 2020 г. экспарт прадукцыі дрэваапрацоўкі праз БУТБ ужо перавысіў 30,4 млн EUR. Гэта ў 2 разы больш, чым у чэрвені мінулага года.

.