Top.Mail.Ru
Час працы кантакт-цэнтра:
пн - чц: з 9:00 да 18:00
пт: з 9:00 да 16:45
перапынак: з 13:00 да 13:45
сб - нд.: выхадныя
Мабільнае прыкладанне БУТБ
Сацыяльныя сеткі
Шрыфт
Памер шрыфта
Інтэрвал
Колеравая схема

На БУТБ працягваюць расці аб'ёмы продажу сырога малака

21.08.2020

З пачатку года на Беларускай універсальнай таварнай біржы (БУТБ) рэалізавана 64 тыс. т сырога каровінага малака. Гэта ў 4 разы больш, чым за ўвесь мінулы год.

Пры гэтым назіраецца штомесячны рост аб'ёмаў здзелак з гэтай прадукцыяй. Так, калі ў мае і чэрвені было рэалізавана 4,4 і 9,2 тыс. т адпаведна, то ў ліпені – ужо 14,1 тыс. т.

На сённяшні дзень цэны на сырое малако на біржавых таргах дасягаюць 87 капеек за кілаграм і за апошнія 3 месяцы падняліся на 15-20%.

У цэлым для біржавога рынку сырога малака характэрна перавышэнне попыту над прапановай, што што спрыяе актыўнаму выкарыстанню біржавой пляцоўкі пастаўшчыкамі малакасыравіны.

«За 7 месяцаў бягучага года, дзякуючы павышэнню кошту у ходзе таргоў, малакавытворцы атрымалі дадатковую выручку ў памеры 346 тысяч рублёў. Што тычыцца малакаперапрацоўчых прадпрыемстваў, то для іх біржа – гэта перш за ўсё альтэрнатыўны канал паставак малочнай сыравіны», – паведамілі ў прэс-службе БУТБ.