Top.Mail.Ru
Час працы кантакт-цэнтра:
пн - чц: з 9:00 да 18:00
пт: з 9:00 да 16:45
перапынак: з 13:00 да 13:45
сб - нд.: выхадныя
Мабільнае прыкладанне БУТБ
Сацыяльныя сеткі
Шрыфт
Памер шрыфта
Інтэрвал
Колеравая схема

На БУТБ паспяхова прайшлі першыя біржавыя таргі цукрам на экспарт

04.05.2020

На Беларускай універсальнай таварнай біржы (БУТБ) прайшлі першыя біржавыя таргі цукрам на экспарт. Па выніках пілотнай гандлёвай сесіі ў Рэспубліку Казахстан рэалізавана больш за 2 тыс. тон бураковага цукру на суму каля 560 тыс. USD.

Арганізацыя біржавых таргоў цукрам стала практычным вынікам дамоўленасцей аб супрацоўніцтве, дасягнутых паміж БУТБ і канцэрнам “Белдзяржхарчпрам” у лютым бягучага года. З дапамогай біржавы пляцоўкі плануецца вырашыць дзве асноўныя задачы: пашырыць геаграфію экспарту беларускага цукру і павысіць эфектыўнасць продажаў за кошт канкурэнцыі паміж замежнымі пакупнікамі.

Як адзначылі на БУТБ, на аснове актуальных маркетынгавых дадзеных быў сфарміраваны спіс мэтавых рынкаў для рэалізацыі айчыннага цукру і праведзена работа па прыцягненню на таргі патэнцыйных пакупнікоў. У выніку на БУТБ акрэдытаваліся шэраг кампаній з рэгіёну Цэнтральнай Азіі, якія і размясцілі ў біржавой гандлёвай сістэме заяўкі на куплю цукру.

На пачатковым этапе гандлёвыя сесіі будуць праходзіць па меры паступлення заявак ад прадаўцоў і пакупнікоў, аднак у перспектыве разглядаецца магчымасць правядзення экспартных таргоў цукрам на рэгулярнай аснове па загадзя зацверджаным графіку.

.