Top.Mail.Ru
Час працы кантакт-цэнтра:
пн - чц: з 9:00 да 18:00
пт: з 9:00 да 16:45
перапынак: з 13:00 да 13:45
сб - нд.: выхадныя
Мабільнае прыкладанне БУТБ
Сацыяльныя сеткі
Шрыфт
Памер шрыфта
Інтэрвал
Колеравая схема

На БУТБ пачаліся таргі медыцынскімі маскамі

13.10.2020

На Беларускай універсальнай таварнай біржы (БУТБ) здзейснены першыя здзелкі па закупцы медыцынскіх масак беларускай вытворчасці. У якасці прадаўцоў выступілі прадпрыемствы канцэрна «Беллегпрам», з якім у БУТБ маюцца дамоўленасці аб супрацоўніцтве. Па выніках гандлёвай сесіі прададзена 8 тыс. масак. Усяго ж за мінулыя два тыдні на біржавых таргах рэалізавана больш за 160 тыс. адзінак гэтай прадукцыі.

Як паведаміў начальнік упраўлення таргоў прамысловымі і спажывецкімі таварамі БУТБ Антон Зарэцкі, попыт на медыцынскія маскі і іншыя сродкі аховы ў апошні час прыкметна вырас.

«Не сакрэт, што ў гэтым годзе ў сувязі з пандэміяй рынак сродкаў індывідуальнай аховы вырас у разы. Для задавальнення ўнутранага попыту шэраг прадпрыемстваў канцэрна «Беллегпрам» аператыўна пераарыентаваліся на выпуск гэтай прадукцыі. Для іх біржа гатова забяспечыць эфектыўны канал збыту, і ўжо першыя таргі гэта наглядна прадэманстравалі. У святле павышанага попыту на сродкі індывідуальнай аховы лічу гэты кірунак вельмі перспектыўным», – заявіў прадстаўнік БУТБ.

Ён таксама адзначыў, што ў рамках дамоўленасцей з канцэрнам «Беллегпрам» плануецца паступова пашыраць асартымент тавараў, якія выстаўляюцца на таргі падведамнымі яму прадпрыемствамі.

«Размяшчаючы заяўку на продаж у гандлёвай сістэме біржы, прадпрыемства, па сутнасці, бясплатна рэкламуе сваю прадукцыю. Бо ўваход на біржавы таварны рынак для суб'ектаў гаспадарання сёння бясплатны, а сярод акрэдытаваных у нас 24 тысяч кампаній напэўна знойдуцца патэнцыйныя пакупнікі. Таму чым больш заявак будзе паступаць ад беларускіх прадпрыемстваў, тым вышэй верагоднасць аператыўна знайсці дзелавых партнёраў, у тым ліку за мяжой», – падкрэсліў Антон Зарэцкі.

Даведачна.
Секцыя прамысловых і спажывецкіх тавараў працуе
з 2009 г. У адрозненне ад іншых гандлёвых секцый БУТБ тут рэалізуецца шырокая наменклатура гатовай прадукцыі, а таргі праводзяцца ў кругласутачным рэжыме па меры паступлення заявак на куплю і продаж. За 9 месяцаў 2020 г. тавараабарот секцыі склаў 319 млн BYN, у тым ліку экспарт – 33 млн BYN.