Top.Mail.Ru
Час працы кантакт-цэнтра:
пн - чц: з 9:00 да 18:00
пт: з 9:00 да 16:45
перапынак: з 13:00 да 13:45
сб - нд.: выхадныя
Мабільнае прыкладанне БУТБ
Сацыяльныя сеткі
Шрыфт
Памер шрыфта
Інтэрвал
Колеравая схема

На БУТБ пачала працаваць «біржавая яма»

02.07.2020

1 ліпеня 2020 г. у будынку Беларускай універсальнай таварнай біржы (БУТБ), які адкрыўся пасля рамонту, пачала працу так званая «біржавая яма» – спецыяльнае месца, дзе праводзяцца біржавыя таргі. Там жа размясціліся электронныя тэрміналы біржавых маклераў – супрацоўнікаў БУТБ, упаўнаважаных сачыць за ходам таргоў, рэгуляваць іх працягласць і кантраляваць выкананне правіл біржавога гандлю ўдзельнікамі.

02.07.20-3.jpg

Як адзначыў падчас урачыстай цырымоніі старшыня праўлення БУТБ Аляксандр Асмалоўскі, «біржавая яма» – гэта не проста працоўнае месца біржавых маклераў, а знак адкрытасці, галоснасці і празрыстасці біржавых таргоў.

02.07.20-2.jpg

«Біржавыя яму можна лічыць матэрыяльным увасабленнем курсу на кліентаарынтаванасць, які мы вызначылі ў якасці прыярытэтнага напрамку развіцця біржы. І калі раней біржавыя таргі праводзіліся ў асобных кабінетах за зачыненымі дзвярыма, то сёння любы наведвальнік біржы можа паназіраць, як праходзяць таргі, як здзяйсняюцца здзелкі і наколькі прафесійна маклеры выконваюць свае абавязкі. Упэўнены, што кліенты біржы ацэняць гэты крок з нашага боку, а ўзровень даверу да біржавой пляцоўцы як інструменту гандлю істотна ўзрасце», – лічыць кіраўнік БУТБ.

Открытие-обновленного-здания-биржи-01-07-2020.jpg

Першымі ў «біржавую яму» спусціліся біржавыя маклеры, якія курыруюць правядзенне таргоў па секцыях лесапрадукцыі, металапрадукцыі, сельгаспрадукцыі і перспектыўных тавараў.

02.07.20-1.jpg

Перад пачаткам першых біржавых таргоў у «біржавы яме» кожнаму з маклераў быў ўручаны нагрудны знак і імянныя гадзіннікі, якія падкрэсліваюць высокі статус і ключавую ролю гэтых супрацоўнікаў у дзейнасці БУТБ.