Top.Mail.Ru
Час працы кантакт-цэнтра:
пн - чц: з 9:00 да 18:00
пт: з 9:00 да 16:45
перапынак: з 13:00 да 13:45
сб - нд.: выхадныя
Мабільнае прыкладанне БУТБ
Сацыяльныя сеткі
Шрыфт
Памер шрыфта
Інтэрвал
Колеравая схема

На БУТБ адбыўся Агульны сход акцыянераў

01.04.2020

30 сакавіка 2020 г. у цэнтральным офісе БУТБ у рэжыме відэаканферэнцыі адбыўся гадавы Агульны сход акцыянераў пад старшынствам Міністра антыманапольнага рэгулявання і гандлю Рэспублікі Беларусь Уладзіміра Калтовіча (прадстаўнік дзяржавы).

DSCF2623.JPG

Інтарэсы іншых акцыянераў на мерапрыемстве прадстаўлялі: генеральны дырэктар ДА «Белрэсурсы» – кіруючая кампанія холдынгу «Белрэсурсы» Павел Семянюк, генеральны дырэктар РУП «Белэксімгарант» Генадзь Міцкевіч, генеральны дырэктар ААТ «Белметал» Уладзімір Хрыпач і дырэктар дэпартамента адміністрацыі ААТ «Ашчадбанк «Беларусбанк» Аляксей Астапенка.

DSCF2639.JPG

Удзельнікі сходу заслухалі справаздачу старшыні праўлення БУТБ Аляксандра Асмалоўскага аб выніках працы біржы у 2019 г. i абмеркавалі асноўныя прыярытэты развіцця біржавой пляцоўкі ў бягучым годзе.

DSCF2644.JPG

Аб выніках аўдытарскай праверкі і праверкі Рэвізійнай камісіяй фінансава-гаспадарчай дзейнасьці біржы за 2019 г. у сваім дакладзе падрабязна распавёў старшыня Рэвізійнай камісіі Кірыл Слабко.

Падчас сходу былі таксама зацверджаны асноўныя фінансавыя дакументы біржы, кожны з якіх пракаментавала начальнік фінансава-эканамічнага ўпраўлення БУТБ Таццяна Сакалоўская.

DSCF2646.JPG

Апошнім пунктам на парадку мерапрыемства стала абранне новых складаў Назіральнага савета і Рэвізійнай камісіі біржы. Яны былі прадстаўлены начальнікам юрыдычнага ўпраўлення БУТБ Мікалаем Тарасавым.

DSCF2649.JPG

.