Top.Mail.Ru
Час працы кантакт-цэнтра:
пн - чц: з 9:00 да 18:00
пт: з 9:00 да 16:45
перапынак: з 13:00 да 13:45
сб - нд.: выхадныя
Мабільнае прыкладанне БУТБ
Сацыяльныя сеткі
Шрыфт
Памер шрыфта
Інтэрвал
Колеравая схема

Магчымасці БУТБ прадстаўлены на пасяджэнні асацыяцыі прамыслоўцаў і прадпрымальнікаў Магілёўскай вобласці

13.01.2020

Дырэктар Магілёўскага філіяла БУТБ Іван Смольнікаў прыняў удзел у пашыраным сходзе Магілёўскай асацыяцыі прамыслоўцаў і прадпрымальнікаў, які адбыўся на базе завода «Магілёўтрансмаш» ААТ «МАЗ» – кіруючая кампанія холдынгу «БелаўтаМАЗ».

У ходзе мерапрыемства, якое сабрала прадстаўнікоў больш за 100 прадпрыемстваў і арганізацый Магілёўскай вобласці, абмеркаваны вынікі работы прамысловага сектара у 2019 г., а таксама перспектыўныя напрамкі і планы развіцця да 2020 г. Асобная ўвага нададзена пытанням павышэння эфектыўнасці гандлёва-закупачнай дзейнасці, у тым ліку за кошт прымянення механізму біржавых таргоў.

У сувязі з гэтым прадстаўнік БУТБ азнаёміў удзельнікаў сходу з ключавымі магчымасцямі і перавагамі біржавых электронных пляцовак, падрабязна асвятліўшы практычныя аспекты ўдзелу ў таргах: парадак размяшчэння заявак у гандлёвай сістэме, асаблівасці правядзення таргоў, выкарыстанне рахункаў біржы ва ўзаемаразліках, рэгістрацыя біржавой дамовы і г.д.

Па выніках сходу шэраг прадпрыемстваў выказалі зацікаўленасць у акрэдытацыі на БУТБ для ажыццяўлення закупак і рэалізацыі прадукцыі ўласнай вытворчасці.


.