Top.Mail.Ru
Час працы кантакт-цэнтра:
пн - чц: з 9:00 да 18:00
пт: з 9:00 да 16:45
перапынак: з 13:00 да 13:45
сб - нд.: выхадныя
Мабільнае прыкладанне БУТБ
Сацыяльныя сеткі
Шрыфт
Памер шрыфта
Інтэрвал
Колеравая схема

Лесаматэрыялы на 7,1 млн EUR рэалізаваны на экспартных біржавых таргах

20.05.2020

Па выніках гандлёвай сесіі, якая адбылася 19 мая на Беларускай універсальнай таварнай біржы, на знешні рынак рэалізавана прадукцыя дрэваапрацоўкі на агульную суму 7,1 млн EUR. У натуральным выражэнні аб'ём рэалізацыі перавысіў 91 тыс. куб. м. Пры гэтым ільвіная доля здзелак прыйшлася на піламатэрыялы хвойных парод і дранку.

Пакупнікамі пілапрадукцыі выступілі кампаніі з Прыбалтыкі і Германіі, у той час як дранку падзялілі паміж сабой польскія, літоўскія і эстонскія трэйдары.

У цэлым з пачатку года сума экспартных біржавых здзелак з лесапрадукцыі дасягнула 90 млн EUR, а геаграфія продажаў ахоплівае 23 краіны. Сярод новых перспектыўных рынкаў – Кітай, куды па выніках трох апошніх гандлёвых сесій ўжо рэалізавана пілапрадукцыя на 4 млн EUR. Раней пастаўкі беларускіх піламатэрыялаў у КНР праз біржавую пляцоўку насілі спарадычны характар, і толькі ў гэтым годзе яны сталі рэгулярнымі.

.