Top.Mail.Ru
Час працы кантакт-цэнтра:
пн - чц: з 9:00 да 18:00
пт: з 9:00 да 16:45
перапынак: з 13:00 да 13:45
сб - нд.: выхадныя
Мабільнае прыкладанне БУТБ
Сацыяльныя сеткі
Шрыфт
Памер шрыфта
Інтэрвал
Колеравая схема

Кітайскія кампаніі нарошчваюць закупкі піламатэрыялаў праз БУТБ

26.11.2020

Больш за 1 млн USD склала сума здзелак па закупцы піламатэрыялаў, заключаных кітайскімі кампаніямі на Беларускай універсальнай таварнай біржы (БУТБ) у кастрычніку 2020 г., што значна вышэй сярэднямесячнага паказчыка. На думку аналітыкаў БУТБ, рост цікавасці кітайскага бізнесу да біржавой пляцоўкі абумоўлены, у тым ліку, спрашчэннем працэдуры акрэдытацыі для рэзідэнтаў гэтай краіны.

«З кастрычніка назіраецца падвышаная актыўнасць кітайскіх кампаній на біржавых таргах. Адна з прычын – спрашчэнне працэдуры акрэдытацыі. У выніку за гэты час на біржавую пляцоўку прыйшлі 4 новых ўдзельніка, пры тым што за ўвесь год на біржы акрэдытаваліся 13 кампаній-рэзідэнтаў Кітая. Такі прырост непасрэдным чынам адбіўся на суме здзелак, якая ў кастрычніку перавысіла 1 млн USD», – паведамілі ў прэс-службе БУТБ.

Акрамя прадукцыі лесапрамысловага комплексу, у лік перспектыўных біржавых тавараў, запатрабаваных на кітайскім рынку, уваходзіць рапсавы алей, бураковы жом, мяса, цукар і малочныя прадукты. Колькасць зваротаў кітайскіх кампаній, зацікаўленых у закупцы гэтай прадукцыі, у апошні час прыкметна павялічылася.

«Эканоміка Кітая раней за ўсіх справілася з негатыўнымі наступствамі пандэміі каронавіруса, і сёння па многіх таварных пазіцыях гэтая краіна з'яўляецца найбуйнейшым імпарцёрам. Да гэтага часу праз біржу ў Кітай пастаўляліся пераважна піламатэрыялы, але ёсць падставы меркаваць, што ў бліжэйшай перспектыве экспартная намэнклятура пашырыцца. У першую чаргу за кошт прадукцыі АПК», – адзначылі ў прэс-службе БУТБ.

.