Top.Mail.Ru
Час працы кантакт-цэнтра:
пн - чц: з 9:00 да 18:00
пт: з 9:00 да 16:45
перапынак: з 13:00 да 13:45
сб - нд.: выхадныя
Мабільнае прыкладанне БУТБ
Сацыяльныя сеткі
Шрыфт
Памер шрыфта
Інтэрвал
Колеравая схема

Экспарт прамысловых і спажывецкіх тавараў праз БУТБ вырас на 34%

18.08.2020

Па выніках біржавых таргоў у студзені-ліпені экспарт прамысловых і спажывецкіх тавараў праз Беларускую універсальную таварную біржу (БУТБ) павялічыўся на 34%, да 30 млн BYN.

Высокую станоўчую дынаміку забяспечыла рэалізацыя за мяжу будаўнічых матэрыялаў, у тым ліку бетонных блокаў, цэглы і растворных сумесяў. На здзелкі з гэтымі таварамі прыйшлося больш за 80% ад агульнага аб'ёму экспартных продажаў. Асноўныя рынкі збыту: Латвія, Літва, Польшча, Расія і Украіна.

Як паведаміў начальнік упраўлення таргоў прамысловымі і спажывецкімі таварамі БУТБ Антон Зарэцкі, у апошні час айчынныя вытворцы пачалі больш актыўна карыстацца біржавой пляцоўкай, нават нягледзячы на наяўнасць ўласнай тавараправоднай сеткі за мяжой.

«У нас няма абмежаванняў па мінімальнай партыі тавару, а працэдура акрэдытацыі максімальна спрошчаная. Таму пад заяўку на продаж, выстаўленую беларускім прадпрыемствам, мы можам аператыўна прыцягнуць замежных пакупнікоў і правесці таргі. Гэты інструмент ужо ацанілі многія айчынныя вытворцы. Для іх біржавая пляцоўка стала дадатковым каналам збыту, які працуе паралельна з традыцыйнымі гандлёвымі дамамі і замежнымі прадстаўніцтвамі. Пры гэтым канкурэнцыя паміж пакупнікамі дазваляе нашым экспарцёрам заключаць здзелкі на выгадных умовах», – адзначыў Антон Зарэцкі.

У цэлым з пачатку года на БУТБ заключана 42 тыс. здзелак з прамысловымі і спажывецкімі таварамі на агульную суму 251 млн BYN, што на 2% больш, чым за аналагічны перыяд 2019 г.

.