Top.Mail.Ru
Час працы кантакт-цэнтра:
пн - чц: з 9:00 да 18:00
пт: з 9:00 да 16:45
перапынак: з 13:00 да 13:45
сб - нд.: выхадныя
Мабільнае прыкладанне БУТБ
Сацыяльныя сеткі
Шрыфт
Памер шрыфта
Інтэрвал
Колеравая схема

Экспарт прамысловых і спажывецкіх тавараў праз біржу вырас на 62%

09.06.2020

Па выніках пяці месяцаў экспарт тавараў прамысловага і спажывецкага прызначэння на Беларускай універсальнай таварнай біржы (БУТБ) павялічыўся на 62%, да 23 млн BYN. Як паведаміў начальнік упраўлення таргоў прамысловым і спажывецкімі таварамі БУТБ Антон Зарэцкі, больш за 80% усіх экспартных здзелак забяспечыў продаж будаўнічых матэрыялаў.

«У структуры продажаў сёння пераважаюць будматэрыялы і ў першую чаргу блокі з ячэістага бетону. Больш за тое, апошнія некалькі месяцаў мы назіраем прыкметны рост попыту на гэтую прадукцыю з боку пакупнікоў з Расіі, Літвы і Польшчы. Прычым здзелкі здзяйсняюцца па 100%-ай перадаплаце з адгрузкай тавару са склада прадаўца. Такім чынам, для айчынных экспарцёраў ўмовы даволі выгадныя. У бліжэйшай перспектыве разлічваем таксама нарасціць экспартныя пастаўкі сілікатнай цэглы і будаўнічых сумесяў. З гэтай мэтай актыўна прапрацоўваюцца рынкі краін-суседзяў і далёкага замежжа», – адзначыў прадстаўнік біржы.

У цэлым, па словах Антона Зарэцкага, на фоне пандэміі COVID-19 цікавасць да пляцоўкі прамысловых і спажывецкіх тавараў прыкметна вырасла.

«Такая тэндэнцыя характэрная як для дзяржаўных прадпрыемстваў, так і для прыватнага бізнэсу. Першыя імкнуцца аптымізаваць закупкі і выкарыстоўваюць біржавы механізм як альтэрнатыву тэндэрам, а для другіх наша пляцоўка – гэта дадатковы канал збыту прадукцыі. У нас няма абмежаванняў па мінімальнай або максімальнай партыі тавару, таму сярод удзельнікаў таргоў нямала індывідуальных прадпрымальнікаў. Да таго ж з красавіка гэтага года ўдзельнічаць у таргах можна з любой мабільнай прылады. Гэта стала важкім плюсам для кампаній, якія перайшлі на дыстанцыйны рэжым працы», – падкрэсліў эксперт БУТБ.

.