Top.Mail.Ru
Час працы кантакт-цэнтра:
пн - чц: з 9:00 да 18:00
пт: з 9:00 да 16:45
перапынак: з 13:00 да 13:45
сб - нд.: выхадныя
Мабільнае прыкладанне БУТБ
Сацыяльныя сеткі
Шрыфт
Памер шрыфта
Інтэрвал
Колеравая схема

Егіпецкія кампаніі зацікаўлены ў закупцы прадукцыі дрэваапрацоўкі праз БУТБ

20.11.2020

19 лістапада 2020 г. на базе гандлёвай палаты губернатарства Даміета – найбуйнейшага цэнтра дрэваапрацоўчай і мэблевай прамысловасці Егіпта – адбылася прэзентацыя магчымасцяў Беларускай універсальнай таварнай біржы (БУТБ).

У мерапрыемстве, арганізаваным Пасольствам Рэспублікі Беларусь у Арабскай Рэспубліцы Егіпет, прынялі ўдзел Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Егіпце Сяргей Цярэнцьеў, дэпутат і намеснік старшыні камітэта па прамысловасці Палаты прадстаўнікоў Егіпта Махамед эль-Зэйні, кіраўніцтва гандлёвай палаты Даміеты, а таксама больш за 50 прадстаўнікоў дзелавых колаў губернатарства.

Египетские компании заинтересованы в закупке продукции деревообработки через БУТБ

Галоўнай тэмай сустрэчы сталі перспектывы нарошчвання ўзаемнага тавараабароту Беларусі і Егіпта, у тым ліку за кошт прымянення інструментаў электроннага біржавога гандлю. У ходзе прэзентацыі разгледжаны асаблівасці арганізацыі і правядзення біржавых таргоў, парадак акрэдытацыі на біржы, магчымыя схемы ўдзелу ў таргах і асноўныя перавагі біржавога механізму. Пры гэтым асаблівая ўвага нададзена экспарту ў Егіпет прадукцыі беларускага дрэваапрацоўчага сектара, уключаючы пастаўкі гатовых каркасна-панэльных дамоў і дамоў з клеенага бруса.

Египетские компании заинтересованы в закупке продукции деревообработки через БУТБ

Па выніках мерапрыемства дасягнута дамоўленасць аб распрацоўцы плана супрацоўніцтва беларускага боку з гандлёвай палатай Даміеты, кіраўніцтва якой выказала гатоўнасць аказаць садзейнічанне ў прыцягненні зацікаўленых егіпецкіх кампаній на біржавую пляцоўку. Сярод іншага плануецца сфарміраваць спіс тавараў, якія карыстаюцца попытам на рынках абедзвюх краін, і забяспечыць іх рэалізацыю праз БУТБ. Для Егіпта такімі таварамі маглі б стаць піламатэрыялы і сухое малако, а для Беларусі – кабельная прадукцыя, мэбля і прадукты харчавання.

.