Top.Mail.Ru
Час працы кантакт-цэнтра:
пн - чц: з 9:00 да 18:00
пт: з 9:00 да 16:45
перапынак: з 13:00 да 13:45
сб - нд.: выхадныя
Мабільнае прыкладанне БУТБ
Сацыяльныя сеткі
Шрыфт
Памер шрыфта
Інтэрвал
Колеравая схема

Егіпецкія дрэваапрацоўшчыкі зацікавіліся закупкай беларускай лесапрадукцыі праз БУТБ

22.12.2020

Магчымасці паставак піламатэрыялаў у Егіпет праз Беларускую універсальную таварную біржу (БУТБ) разгледжаны 20 снежня 2020 г. у Каіры ў рамках прэзентацыі патэнцыялу беларускага лесапрамысловага комплексу.

У мерапрыемстве ўзялі ўдзел прадстаўнікі 10 найбуйнейшых егіпецкіх дрэваапрацоўчых і мэблевых прадпрыемстваў, а арганізатарамі выступілі Пасольства Рэспублікі Беларусь у Арабскай Рэспубліцы Егіпет і Палата дрэваапрацоўчай і мэблевай прамысловасці Егіпта.

Асаблівая ўвага ў ходзе перамоваў нададзена практычным аспектам арганізацыі экспартных паставак беларускай пілапрадукцыі на егіпецкі рынак. У прыватнасці, падрабязна абмеркаваны працэдура рэгістрацыі на БУТБ для егіпецкіх кампаній, парадак правядзення электронных біржавых таргоў, механізм кантролю за выкананнем здзелак, а таксама пытанні ўзаемаразлікаў і лагістыкі. Акрамя таго, адзначаны станоўчы вопыт выкарыстання біржавы пляцоўкі пры рэалізацыі беларускай лесапрадукцыі ў Еўропу, Азію і Паўночную Амерыку.

«Па выніках 11 месяцаў экспарт піламатэрыялаў праз біржавую пляцоўку дасягнуў 222 мільёнаў долараў. Ільвіная доля паставак традыцыйна прыпала на краіны Еўрапейскага саюза, аднак у гэтым годзе нам таксама ўдалося прыкметна ўзмацніць пазіцыі на і іншых рынках. Напрыклад, экспарт пілапрадукцыі ў Кітай павялічыўся ў 45 разоў. У наступным годзе пры падтрымцы нашых партнёраў разлічваем пачаць рэгулярныя таргі ў егіпецкім кірунку. Усе ўмовы для гэтага ёсць», – падкрэсліў начальнік упраўлення знешнеэканамічнай дзейнасці БУТБ Аляксандр Башлій.

Магчымасці паставак піламатэрыялаў у Егіпет

У сваю чаргу старшыня Палаты дрэваапрацоўчай і мэблевай прамысловасці Егіпта Ахмед Хельме адзначыў зацікаўленасць у развіцці супрацоўніцтва з беларускім бокам і выказаў гатоўнасць аказваць садзейнічанне ў прыцягненні на БУТБ егіпецкіх кампаній, у тым ліку шляхам правядзення сумесных відэаканферэнцый, онлайн-форумаў і вэбінараў. Чакаецца, што першае такое мерапрыемства адбудзецца ўжо ў пачатку наступнага года.

.