Top.Mail.Ru
Час працы кантакт-цэнтра:
пн - чц: з 9:00 да 18:00
пт: з 9:00 да 16:45
перапынак: з 13:00 да 13:45
сб - нд.: выхадныя
Мабільнае прыкладанне БУТБ
Сацыяльныя сеткі
Шрыфт
Памер шрыфта
Інтэрвал
Колеравая схема

Удзельнічаць у біржавых таргах БУТБ зараз можна з мабільных прылад

06.04.2020

PPT mobile trading.png

З 6 красавіка 2020 г. прыняць удзел у біржавых таргах прамысловымі і спажывецкімі тавараміна Беларускай універсальнай таварнай біржы (БУТБ) можна з любой мабільнай прылады, падлучанай да сеткі Інтэрнэт. Для ідэнтыфікацыі удзельнікаў таргоў выкарыстоўваецца двухфактарная ідэнтыфікацыя: лагін і пароль плюс аднаразовы sms-код.

Новаўвядзенне павінна спросціць доступ у гандлёвую сістэму і зрабіць ўдзел у таргах больш зручным. Акрамя таго, значна падвысіцца мабільнасць удзельнікаў таргоў, што асабліва актуальна цяпер, калі многія арганізацыі пераходзяць на рэжым дыстанцыйнай працы. Чакаецца, што магчымасць ажыццяўляць закупкі і рэалізоўваць прадукцыю, не выходзячы з дому, будзе запатрабаваная сярод прадстаўнікоў дзяржаўных прадпрыемстваў і прыватнага бізнэсу.

Што да іншых таварных секцый БУТБ, то гандляваць у іх са смартфона, на жаль, пакуль не атрымаецца, паколькі ўдзел у таргах металавырабамі, лесаматэрыяламі і сельгаспрадукцыяй патрабуе ўстаноўкі спецыяльнага праграмнага забеспячэння. У той жа час таргі прамысловымі і спажывецкімі таварамі пазбаўленыя такіх абмежаванняў, бо працуюць праз вэб-інтэрфейс і для ўваходу ў гандлёвую сістэму патрэбен толькі браўзэр і інтэрнэт-падлучэнне.

Даведачна.

Секцыя прамысловых і спажывецкіх тавараў створана ў 2009 г. у фармаце электроннай гандлёвай пляцоўкі. У адрозненне ад іншых таварных секцый БУТБ тут можна прадаваць і купляць практычна любую аднастайную стандартызаваных прадукцыю. Па выніках 2019 года тавараабарот пляцоўкі перавысіў 408 млн BYN, у тым ліку экспарт - 17 млн BYN.