Top.Mail.Ru
Час працы кантакт-цэнтра:
пн - чц: з 9:00 да 18:00
пт: з 9:00 да 16:45
перапынак: з 13:00 да 13:45
сб - нд.: выхадныя
Мабільнае прыкладанне БУТБ
Сацыяльныя сеткі
Шрыфт
Памер шрыфта
Інтэрвал
Колеравая схема

Доля сырога малака ў продажах сельгаспрадукцыі праз БУТБ перавысіла 12%

25.09.2020

У студзені-жніўні 2020 г. праз Беларускую універсальную таварную біржу (БУТБ) рэалізавана 81 тыс. т сырога каровінага малака на суму 73,6 млн BYN. Такім чынам, доля гэтай прадукцыі ў агульным аб'ёме продажаў сельгаставараў на біржавых таргах дасягнула 12,2%, пры тым што у 2019 г. гэты паказчык складаў 1,6%. Такое значнае пашырэнне долі сырога малака ў тавараабароце секцыі сельгаспрадукцыі абумоўлена актыўным развіццём гэтага кірунку на працягу 2020 г. Так, у параўнанні са студзенем-жніўнем мінулага года сума здзелак з сырым малаком вырасла ў 39 разоў, у той час як у натуральным выразе продаж павялічыўся ў 35 разоў.

«Станоўчая дынаміка забяспечана ў першую чаргу дзякуючы малакавытворцам, якія сталі выстаўляць на біржавыя таргі практычна ўсе свае лішкі малочнай сыравіны. На фоне пашырэння кола пастаянных пакупнікоў гэта прывяло да істотнага росту аб'ёмаў рэалізацыі, прычым як у гадавым вылічэнні, так і месяц да месяца. Напрыклад, калі ў ліпені гэтага года сума здзелак склала 12,1 мільёна рублёў, то ў жніўні – ужо 16,5 мільёна рублёў. Такі трэнд характэрны для ўсяго 2020 года», – адзначылі ў прэс-службе БУТБ.

.