Top.Mail.Ru
Час працы кантакт-цэнтра:
пн - чц: з 9:00 да 18:00
пт: з 9:00 да 16:45
перапынак: з 13:00 да 13:45
сб - нд.: выхадныя
Мабільнае прыкладанне БУТБ
Сацыяльныя сеткі
Шрыфт
Памер шрыфта
Інтэрвал
Колеравая схема

Дадатковая выручка і эканомія беларускіх удзельнікаў біржавых таргоў вырасла на 38%

27.10.2020

За 9 месяцаў 2020 г. сума дадатковай выручкі і эканоміі беларускіх прадпрыемстваў, якія здзяйснялі здзелкі на Беларускай універсальнай таварнай біржы (БУТБ), перавысіла 201 млн BYN. Гэта на 38% больш, чым за аналагічны перыяд мінулага года.

Самы істотны эканамічны эфект атрымалі кампаніі, якія закуплялі на БУТБ металапрадукцыю і вугаль. За кошт зніжэння цэн у ходзе біржавых таргоў яны змаглі зэканоміць 135,3 млн BYN, або на 28% больш, чым у студзені-верасні 2019 г.

Для прадпрыемстваў лесапрамысловага комплексу выгада ад удзелу ў біржавых таргах склала 61 млн BYN. У параўнанні з мінулым годам гэты паказчык павялічыўся на 73%. У гэтую суму ўвайшла дадатковая выручка айчынных экспарцёраў піламатэрыялаў і дранкі, а таксама эканомія лясгасаў на закупцы лесагаспадарчых паслуг.

Што тычыцца сельгаспрадпрыемстваў, то выкарыстанне біржавой пляцоўкі прынесла ім 5,1 млн BYN дадатковай выручкі і эканоміі. Сярод галоўных бенефіцыяраў – пакупнікі шроту алейных, а таксама прадаўцы малочнай прадукцыі і рапсавага алею.

Як адзначылі ў прэс-службе БУТБ, паказчык дадатковай выручкі і эканоміі напрамую залежыць ад колькасці ўдзельнікаў таргоў і аб'ёмаў біржавых здзелак. Так, з пачатку года на біржы акрэдытаваліся 1859 новых арганізацый, а сума здзелак па выніках студзеня-верасня вырасла на 5%, да 3,5 млрд BYN.

Дополнительная выручка резидентов РБ на бирж торгах (2019-2020)