Top.Mail.Ru
Час працы кантакт-цэнтра:
пн - чц: з 9:00 да 18:00
пт: з 9:00 да 16:45
перапынак: з 13:00 да 13:45
сб - нд.: выхадныя
Мабільнае прыкладанне БУТБ
Сацыяльныя сеткі
Шрыфт
Памер шрыфта
Інтэрвал
Колеравая схема

Бясплатны электронны лічбавы подпіс праз інтэрнэт

18.06.2020

Атрымаць бясплатны электронны лічбавы подпіс (ЭЛП) для ўдзелу ў біржавых таргах на Беларускай універсальнай таварнай біржы можна без наведвання офіса БУТБ.

Для гэтага трэба:

  1. Зарэгістравацца па SMS-коду на сайце www.ecp.by
  2. Увайсці ў асабісты кабінет, запоўніць спецыяльную форму інфармацыяй аб вашай кампаніі і загрузіць папярэдне адсканаваныя копіі:
    • дакумента, якi сведчыць асобу;
    • выпіскі з гандлёвага рэестра (нерэзідэнтам Рэспублікі Беларусь неабходна перавесці выпіску на беларускую, рускую ці англійскую мову);
    • даверанасці на вашага прадстаўніка, які будзе ўдзельнічаць у таргах ад вашага імя
  3. Атрымаць ключ ЭЛП пасля разгляду дакументаў біржай (да 3-х рабочых дзён)

.