Top.Mail.Ru
Час працы кантакт-цэнтра:
пн - чц: з 9:00 да 18:00
пт: з 9:00 да 16:45
перапынак: з 13:00 да 13:45
сб - нд.: выхадныя
Мабільнае прыкладанне БУТБ
Сацыяльныя сеткі
Шрыфт
Памер шрыфта
Інтэрвал
Колеравая схема

Буйная кітайская гандлёвая кампанія зацікаўлена ў закупцы мяса праз БУТБ

27.08.2020

Па выніках перамоваў з кампаніяй Hebei Xinbenshi Agricultural Technology, якія адбыліся 25 жніўня 2020 г. у цэнтральным офісе Беларускай універсальнай таварнай біржы (БУТБ), плануецца прапрацаваць магчымасць арганізацыі паставак беларускай сельгаспрадукцыі ў Кітай з ужываннем біржавога механізму.

Буйная кітайская гандлёвая кампанія зацікаўлена ў закупцы мяса праз БУТБ

Кітайскі бок, у прыватнасці, выказаў зацікаўленасць у закупцы мяса свініны і ялавічыны на біржавых таргах. Па словах топ-мэнэджара Hebei Xinbenshi Agricultural Technology, гэта прадукцыя карыстаецца значным попытам у Кітаі. У сувязі з гэтым прадстаўнікі БУТБ пацвердзілі гатоўнасць аказаць неабходнае садзейнічанне ў прыцягненні на біржавую пляцоўку беларускіх пастаўшчыкоў мяса, а таксама забяспечыць поўнае суправаджэнне здзелак, уключаючы разлікі, кантроль выканання абавязацельстваў, экспертызу якасці і лагістыку.

На сённяшні дзень на БУТБ акрэдытаваная 21 кітайская кампанія. На кітайскі рынак праз біржавую пляцоўку ў асноўным рэалізуюцца піламатэрыялы іглічных парод.

.