Top.Mail.Ru
Час працы кантакт-цэнтра:
пн - чц: з 9:00 да 18:00
пт: з 9:00 да 16:45
перапынак: з 13:00 да 13:45
сб - нд.: выхадныя
Мабільнае прыкладанне БУТБ
Сацыяльныя сеткі
Шрыфт
Памер шрыфта
Інтэрвал
Колеравая схема

БУТБ спрашчае доступ на таргі для кампаній з Кітая і Сінгапура

01.10.2020

З 1 кастрычніка 2020 г. Беларуская універсальная таварная біржа (БУТБ) ўводзіць спрошчаны парадак акрэдытацыі для кампаній з Кітайскай Народнай Рэспублікі (КНР) і Рэспублікі Сінгапур. Згодна з новым парадкам, каб акрэдытавацца на біржы, рэзідэнтам названых краін больш не патрабуецца прад'яўляць легалізаваную выпіску з гандлёвага рэестра. Замест гэтага кітайскай кампаніі дастаткова прадаставіць копію бізнес-ліцэнзіі (China Business License), а сінгапурскай – выпіску з сайта рэгіструючага органа (Accounting and Corporate Regulatory Authority, https://www.acra.gov.sg). У абодвух выпадках перакладаць дакументы на рускую або беларускую мовы ня трэба.

Спрашчэнне доступу на таргі для кітайскіх і сінгапурскіх суб'ектаў гаспадарання з'яўляецца часткай комплексу мерапрыемстваў, накіраваных на павышэнне прывабнасці біржавой пляцоўкі для кампаній з Паўднёва-Усходняй Азіі.

«Стратэгіяй развіцця біржы на бліжэйшыя гады прадугледжана павелічэнне долі кампаній з далёкага замежжа ў біржавым тавараабароце. У рамках дасягнення гэтай мэты на сённяшні дзень знятыя ўсе бар'еры для выхаду на біржавы таварны рынак Рэспублікі Беларусь. У прыватнасці, плата за выдачу электроннага лічбавага подпісу была адменена яшчэ ў канцы мінулага года, а спрошчаны парадак акрэдытацыі ўведзены ў дачыненні да 14 краін Еўропы і Сярэдняй Азіі. З 1 кастрычніка ў гэты спіс уключаны Кітай і Сінгапур. Так што цяпер рэзідэнты гэтых краін змогуць прыняць удзел у таргах літаральна ў дзень падачы дакументаў. Для параўнання раней гэтая працэдура нярэдка расцягвалася на некалькі тыдняў ці нават месяцаў», – адзначылі ў прэс-службе біржы.

Таксама паведамляецца, што ў выпадку афармлення ключа электроннага лічбавага подпісу (ЭЛП) на прадстаўнікоў кітайскіх альбо сінгапурскіх кампаній, указаных у бізнес-ліцэнзіі або выпісцы ў якасці ўпаўнаважаных на заключэнне здзелак, копіі гэтых дакументаў з прыкладзенымі копіямі старонак пашпарта, якія змяшчаюць ідэнтыфікацыйную інфармацыю прадстаўнікоў, з'яўляюцца дастатковымі для акрэдытацыі на БУТБ. У той жа час пры выдачы ЭЛП асобе, якая не ўпаўнаважана на заключэнне здзелак ад асобы кампаніі, дадаткова спатрэбіцца натарыяльна аформіць даверанасць (для рэзідэнтаў КНР) альбо легалізаваць яе (для рэзідэнтаў Сінгапура).

.