Top.Mail.Ru
Час працы кантакт-цэнтра:
пн - чц: з 9:00 да 18:00
пт: з 9:00 да 16:45
перапынак: з 13:00 да 13:45
сб - нд.: выхадныя
Мабільнае прыкладанне БУТБ
Сацыяльныя сеткі
Шрыфт
Памер шрыфта
Інтэрвал
Колеравая схема

БУТБ прыняла ўдзел у онлайн-семінары па супрацоўніцтве з краінамі Афрыкі

30.10.2020

29 кастрычніка 2020 г. прадстаўнікі БУТБ прынялі ўдзел у онлайн-семінары «Беларусь-Афрыка: шматвектарная эканамічная палітыка Рэспублікі Беларусь на міжнароднай арэне». Мерапрыемства было арганізавана Беларускай гандлёва-прамысловай палатай пры падтрымцы Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю і Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь.

БУТБ прыняла ўдзел у онлайн-семінары па супрацоўніцтве з краінамі Афрыкі

У ходзе семінара, які сабраў больш за 200 удзельнікаў, падрабязна абмеркаваны перспектывы развіцця гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва Беларусі з краінамі Афрыкі ва ўмовах пандэміі каронавіруса, а таксама разгледжаны паспяховыя прыклады выхаду беларускіх кампаній на афрыканскі рынак.

БУТБ прыняла ўдзел у онлайн-семінары па супрацоўніцтве з краінамі Афрыкі

Акрамя таго, у рамках мерапрыемства прагучалі выступы кіраўнікоў пасольстваў Беларусі ў Егіпце, Кеніі, Нігерыі, Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі, якія падзяліліся актуальнай інфармацыяй пра ўмовы вядзення бізнесу ў дадзеным рэгіёне і магчымасцях для беларускіх экспарцёраў.