Top.Mail.Ru
Час працы кантакт-цэнтра:
пн - чц: з 9:00 да 18:00
пт: з 9:00 да 16:45
перапынак: з 13:00 да 13:45
сб - нд.: выхадныя
Мабільнае прыкладанне БУТБ
Сацыяльныя сеткі
Шрыфт
Памер шрыфта
Інтэрвал
Колеравая схема

БУТБ правяла навучальны семінар для студэнтаў Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь

16.10.2020

Амаль 60 студэнтаў Інстытута кіраўніцкіх кадраў Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь прынялі ўдзел у двухдзённым навучальным семінары па біржавым гандлі, які адбыўся 14-15 кастрычніка 2020 г. у цэнтральным офісе Беларускай універсальнай таварнай біржы (БУТБ). Мерапрыемства праводзілася ў рамках пагаднення аб супрацоўніцтве паміж БУТБ і Акадэміяй кіравання.

Студэнты Інстытута кіраўніцкіх кадраў Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь

У праграму семінара ўвайшоў увесь комплекс пытанняў, якія тычацца арганізацыі і правядзення біржавых таргоў, прававога рэгулявання ў сферы біржавога гандлю і дзяржаўных закупак, асаблівасцяў прымянення пляцоўкі прамысловых і спажывецкіх тавараў у гандлёва-закупачнай дзейнасці, а таксама парадку набыцця будынкаў, зямельных участкаў, рухомай маёмасці і маёмасных правоў на электроннай гандлёвай пляцоўцы «БУТБ-Маёмасць».

Акрамя таго, студэнты Акадэміі кіравання мелі магчымасць пазнаёміцца з інтэрфейсам і прынцыпамі функцыянавання біржавой гандлёвай сістэмы, паназіралі за працай маклераў ў «біржавы яме» і наведалі Музей гісторыі біржавога гандлю, арганізаваны на базе БУТБ.

Студэнты Інстытута кіраўніцкіх кадраў Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь