Top.Mail.Ru
Час працы кантакт-цэнтра:
пн - чц: з 9:00 да 18:00
пт: з 9:00 да 16:45
перапынак: з 13:00 да 13:45
сб - нд.: выхадныя
Мабільнае прыкладанне БУТБ
Сацыяльныя сеткі
Шрыфт
Памер шрыфта
Інтэрвал
Колеравая схема

БУТБ прапрацоўвае магчымасць экспарту льновалакна

22.09.2020

Беларуская універсальная таварная біржа (БУТБ) прапрацоўвае пытанне арганізацыі экспарту прадукцыі перапрацоўкі лёну праз біржавую пляцоўку. У гандлёвай сістэме БУТБ ўжо размешчаны заяўкі на продаж кароткага лёнавалакна ад чатырох беларускіх вытворцаў. Прадукцыя рэалізуецца на ўмовах 100%-й перадаплаты з адгрузкай са склада завода-вытворцы.

Здзелак пакуль не здзяйснялася, аднак, як адзначаюць на БУТБ, цікавасць з боку замежных пакупнікоў ёсць.

«У якасці асноўнага рынку збыту лёнавалакна разглядаецца Кітай, які штогод імпартуе гэтую прадукцыю на суму звыш за 300 мільёнаў долараў ЗША. Да нас ужо звярнуліся шэраг кітайскіх кампаній, гатовых закупляць беларускае лёнавалакно на біржавых таргах. Ўмовы, прапанаваныя беларускімі экспарцёрамі, іх у цэлым задавальняюць. У гэтай сувязі галоўная задача біржы – прыцягнуць як мага больш патэнцыйных пакупнікоў і забяспечыць дастатковы ўзровень канкурэнцыі ў ходзе таргоў. Актыўнае садзейнічанне ў гэтым пытанні аказваюць акрэдытаваныя на БУТБ брокеры-нерэзідэнты», – паведамілі ў прэс-службе БУТБ.

Даведачна.
Кароткае лёнавалакно даўжынёй ад 10 да 50 см выкарыстоўваецца для вытворчасці мяшочных, тарных і брызентавых тканін. У залежнасці ад паказчыкаў якасці падзяляецца на пяць нумароў: 8, 6, 4, 3 і 2. Нізкагатунковае валакно ўжываецца пры вырабе нятканых матэрыялаў і паперы.
Па стане на 01.09.2020 на БУТБ акрэдытаваны 22 кітайскія кампаніі. У бягучым годзе ў Кітай пераважна рэалізоўваліся абрэзныя піламатэрыялы іглічных парод і драўляныя нарыхтоўкі для вытворчасці тары.

.