Top.Mail.Ru
Час працы кантакт-цэнтра:
пн - чц: з 9:00 да 18:00
пт: з 9:00 да 16:45
перапынак: з 13:00 да 13:45
сб - нд.: выхадныя
Мабільнае прыкладанне БУТБ
Сацыяльныя сеткі
Шрыфт
Памер шрыфта
Інтэрвал
Колеравая схема

БУТБ прапануе пашырыць прымяненне біржавога механізму ў гандлі Беларусі і Украіны

11.11.2020

«Больш шырокае прымяненне біржавога механізму ва ўзаемным гандлі Беларусі і Украіны дазволіць, з аднаго боку, павялічыць таваразварот паміж нашымі краінамі, а з другога – знізіць камерцыйныя рызыкі, уласцівыя знешнегандлёвай дзейнасці. Дзякуючы спрошчанаму парадку рэгістрацыі акрэдытавацца, атрымаць электронны подпіс і пачаць гандляваць можна за адзін дзень, і гэтай магчымасцю актыўна карыстаюцца ўкраінскія кампаніі. На сённяшні дзень на біржавой пляцоўцы акрэдытаваны 275 рэзідэнтаў Украіны, і гэтая лічба пастаянна расце», – заявіў в.а. начальніка ўпраўлення ЗЭД Беларускай універсальнай таварнай біржы (БУТБ) Аляксей Дыкуша, выступаючы на IX пасяджэнні Беларуска-Украінскага кансультатыўнага савета дзелавога супрацоўніцтва. Мерапрыемства адбылося 11 лістапада 2020 г. у онлайн-фармаце. Арганізатарамі выступілі Беларуская гандлёва-прамысловая палата і Гандлёва-прамысловая палата Украіны.

У ходзе выступлення прадстаўнік БУТБ падзяліўся вопытам арганізацыі экспарту ва Украіну беларускіх будматэрыялаў і сельгаспрадукцыі, а таксама прэзентаваў шэраг перспектыўных праектаў, накіраваных на ўмацаванне беларуска-ўкраінскага гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва. У прыватнасці, гаворка ішла аб пастаўках на ўкраінскі рынак арматуры вытворчасці Беларускага металургічнага завода і аб рэалізацыі ўкраінскіх тавараў праз БУТБ ў трэція краіны.

«Попыт еўрапейскіх пакупнікоў на некаторыя тавары перавышае вытворчыя магчымасці беларускіх прадпрыемстваў. Таму мы прапануем украінскім кампаніям скарыстацца біржавой пляцоўкай як дадатковым каналам збыту сваёй прадукцыі ў краіны Еўрасаюза. Пачаць можна з бураковага жому і меласы. Таргі гэтай прадукцыяй стартавалі ўсяго паўтара месяца назад, але мы ўжо бачым велізарны патэнцыял гэтага накірунку», – адзначыў Аляксей Дыкуша.

.