Top.Mail.Ru
Час працы кантакт-цэнтра:
пн - чц: з 9:00 да 18:00
пт: з 9:00 да 16:45
перапынак: з 13:00 да 13:45
сб - нд.: выхадныя
Мабільнае прыкладанне БУТБ
Сацыяльныя сеткі
Шрыфт
Памер шрыфта
Інтэрвал
Колеравая схема

БУТБ плануе распрацаваць новую гандлёвую сістэму

07.07.2020

Да канца года Беларуская універсальная таварная біржа (БУТБ) плануе прыступіць да распрацоўкі новай гандлёвай сістэмы, якая істотна спросціць удзел у біржавых таргах, у тым ліку для замежных кампаній. Ключавымі новаўвядзеннямі стануць модульная архітэктура, адзіны вэб-інтэрфейс і мультымоўнасць.

Паводле слоў першага намесніка старшыні праўлення БУТБ Андрэя Новікава, мадэрнізаваная гандлёвая сістэма будзе не толькі больш гнуткай, зручнай і маштабуемай, але і дазволіць пашырыць геаграфію біржавога гандлю.

«Цяпер для ўдзелу ў біржавых таргах металапрадукцыяй, лесаматэрыяламі і сельгаставарамі нашым кліентам даводзіцца ўсталёўваць дадатковае праграмнае забеспячэнне і рэгулярна абнаўляць яго па меры выхаду наступных версій. У новай гандлёвай сістэме гэты недахоп будзе ліквідаваны. Замест асобных праграмных модуляў плануецца рэалізаваць адзіны вэб-інтэрфейс, які працуе па прынцыпе «аднаго акна. Гэта значыць, што для ўваходу ў таргі будзе патрэбен толькі браўзэр і доступ у Інтэрнэт. Пры гэтым узаемадзейнічаць з гандлёвай сістэмай карыстач зможа на сваёй роднай мове – англійскай, польскай, нямецкай, кітайскай ці арабскай. Чакаем, што гэта зробіць біржавую пляцоўку больш прывабнай для кампаній-нерэзідэнтаў, якія хацелі б выкарыстоўваць біржавы механізм для працы на беларускім рынку», – паведаміў Андрэй Новікаў.

Стварэнне новай гандлёвай сістэмы прадугледжана стратэгіяй развіцця БУТБ да 2025 г. і з'яўляецца часткай комплексу мерапрыемстваў, накіраваных на далейшую аўтаматызацыю біржавых бізнес-працэсаў і павышэнне ўзроўню кліенцкага сэрвісу.