Top.Mail.Ru
Час працы кантакт-цэнтра:
пн - чц: з 9:00 да 18:00
пт: з 9:00 да 16:45
перапынак: з 13:00 да 13:45
сб - нд.: выхадныя
Мабільнае прыкладанне БУТБ
Сацыяльныя сеткі
Шрыфт
Памер шрыфта
Інтэрвал
Колеравая схема

БУТБ пералічыла РНПЦ «Кардыялогія» 100 тыс. BYN на закупку сродкаў індывідуальнай аховы

15.05.2020

У мэтах садзейнічання медыцынскім установам краіны ў барацьбе з пандэміяй COVID-19 Беларуская універсальная таварная біржа (БУТБ) пералічыла на рахунак рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра «Кардыялогія» Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь спонсарскую дапамогу ў памеры 100 тыс. BYN.

Атрыманыя ад БУТБ грашовыя сродкі плануецца накіраваць на набыццё медыцынскіх рэспіратараў, хірургічных халатаў, ахоўных камбінезонаў, ачкоў, пальчатак i iншых вырабаў медыцынскага прызначэння.

Як адзначыў старшыня праўлення БУТБ Аляксандр Асмалоўскі, рашэнне аб прадастаўленні спонсарскай дапамогі аднагалосна прынята на праведзеным напярэдадні пасяджэнні назіральнага савета біржы.

«Мы выступілі з гэтай ініцыятывай, і назіральны савет яе цалкам падтрымаў. Лічу, што фінансавая дапамога – гэта самае малое, што мы можам зрабіць для нашых медыкаў, якія, рызыкуючы ўласным здароўем, штодня ратуюць жыцця людзей. Барацьба з пандэміяй – наша агульная справа, і я рады, што біржа змагла ўнесці сваю лепту», – падкрэсліў кіраўнік БУТБ.