Top.Mail.Ru
Час працы кантакт-цэнтра:
пн - чц: з 9:00 да 18:00
пт: з 9:00 да 16:45
перапынак: з 13:00 да 13:45
сб - нд.: выхадныя
Мабільнае прыкладанне БУТБ
Сацыяльныя сеткі
Шрыфт
Памер шрыфта
Інтэрвал
Колеравая схема

БУТБ пашырыла геаграфію экспарту кармавых дабавак і раслінных алеяў

22.10.2020

На Беларускай універсальнай таварнай біржы (БУТБ) здзейснена першая здзелка па пастаўцы бураковага жому ў Нідэрланды. Да гэтага пры экспарце кармавых дабавак і раслінных алеяў на галандскі рынак біржавая пляцоўка не ўжывалася. Сума кантракту склала 547 тыс. USD. Такім чынам, геаграфія біржавога гандлю гэтай прадукцыяй пашырылася да 7 краін і цяпер уключае Латвію, Літву, Нідэрланды, Расію, Украіну, Швейцарыю і Эстонію.

Найбольшы аб'ём продажаў прыйшоўся на Швейцарыю – звыш 7 млн USD. На другім месцы размясцілася Літва з сумай здзелак 6,2 млн USD, а на трэцім – Эстонія з сумай 5,4 млн USD. Пры гэтым станоўчая дынаміка была характэрная для ўсіх вышэйзгаданых рынкаў. У прыватнасці, па Швейцарыі аб'ём рэалізацыі вырас на 96%, па Літве – у 2,5 разы, а па Эстоніі – у 3,6 разы.

Усяго з пачатку года на экспартных біржавых таргах БУТБ рэалізавана каля 30 тыс. т раслінных алеяў і кармавых дабавак на суму 24,1 млн USD, што ў 2 разы больш, чым за аналагічны перыяд 2019 г., прычым як у вартасным, так і ў натуральным выразе. Істотны ўплыў на дынаміку продажаў аказаў павышаны попыт на рапсавы алей у краінах Еўропы. На фоне росту коштаў у асноўных экспарцёраў – Германіі, Чэхіі і Бельгіі – беларуская прадукцыя стала больш канкурэнтаздольнай, што дазволіла прыкметна павялічыць аб'ёмы паставак праз біржавую пляцоўку.

 

.