Top.Mail.Ru
Час працы кантакт-цэнтра:
пн - чц: з 9:00 да 18:00
пт: з 9:00 да 16:45
перапынак: з 13:00 да 13:45
сб - нд.: выхадныя
Мабільнае прыкладанне БУТБ
Сацыяльныя сеткі
Шрыфт
Памер шрыфта
Інтэрвал
Колеравая схема

БУТБ мае намер садзейнічаць экспарту беларускай лесапрадукцыі ў Германію

26.02.2020

Перспектывы павелічэння паставак піламатэрыялаў і іншай прадукцыі беларускага лесапрамысловага комплексу ў Германію з ужываннем механізму біржавых таргоў абмеркаваны ў рамках штогадовага пасяджэння Беларуска-Германскай рабочай групы па гандлі і інвестыцыях, якое адбылося 26 лютага ў г. Лейпцыгу пры падтрымцы Пасольства Рэспублікі Беларусь у Федэратыўнай Рэспубліцы Германія і Беларускай гандлёва-прамысловай палаты.
IMG-89087a9d1a528903c539fe6e36871fb0-V.jpg
Сярод іншага плануецца актывізаваць работу па прыцягненню на гандлёвыя пляцоўкі Беларускай універсальнай таварнай біржы (БУТБ) не толькі буйных германскіх кампаній, але і малога і сярэдняга бізнесу, што будзе садзейнічаць максімальнай канкурэнцыі ў ходзе біржавых таргоў. У цяперашні час на БУТБ акрэдытаваныя 92 суб'екта гаспадарання з ФРГ, а сума здзелак, здзейсненых імі у 2019 г., склала каля 60 млн BYN. Пры гэтым па закупках лесаматэрыялаў на біржавых таргах Германія займае другое месца пасля лідэра рэйтынгу – Літвы.
Разам з тым, на думку ўдзельнікаў пасяджэння рабочай групы, неабходна пашыраць наменклатуру тавараў, што закупляюцца нямецкімі суб'ектамі гаспадарання праз біржу. У прыватнасці, прапрацоўваецца пытанне выкарыстання біржавой пляцоўкі для арганізацыі рэгулярных паставак у Германію беларускіх паліўных гранул, пелет і дранкі ў рамках палітыцы Урада Германіі па пераходзе на аднаўляльныя крыніцы энергіі. Гэта асабліва актуальна ў святле хуткага адкрыцця ў Беларусі шасці новых пелетных заводаў, якія змогуць пры дапамозе біржавога гандлю рэалізоўваць сваю прадукцыю на рынак Германіі і іншых краін Еўрасаюза. У гэтай сувязі БУТБ выказала гатоўнасць аказаць садзейнічанне ў пошуку пакупнікоў, у тым ліку з прыцягненнем акрэдытаваных у Германіі біржавых брокераў.
IMG-a28a09c82438e11abe754d1eaa6f60c2-V.jpg
У той жа дзень прадстаўнік БУТБ таксама прыняў удзел у пасяджэнні Дзелавога савета “Беларусь – Саксонія”, арганізаваным на базе Гандлёва-прамысловай палаты г. Лейпцыга. У рамках мерапрыемства разгледжана шырокае кола пытанняў беларуска-германскага гандлёва-эканамічнага і інвестыцыйнага супрацоўніцтва. Асобная ўвага нададзена рэалізацыі сумесных праектаў у сферы прамысловасці, сельскай гаспадаркі і лагістыкі.