Top.Mail.Ru
Час працы кантакт-цэнтра:
пн - чц: з 9:00 да 18:00
пт: з 9:00 да 16:45
перапынак: з 13:00 да 13:45
сб - нд.: выхадныя
Мабільнае прыкладанне БУТБ
Сацыяльныя сеткі
Шрыфт
Памер шрыфта
Інтэрвал
Колеравая схема

БУТБ і Кампанія па развіцці парку «Вялікі камень» дамовіліся аб узаемадзеянні

02.12.2020

Беларуская універсальная таварная біржа (БУТБ) і Кампанія па развіцці індустрыяльнага парку «Вялікі камень» плануюць аб'яднаць намаганні і сумесна садзейнічаць умацаванню гандлёва-эканамічных адносін Беларусі і Кітая. Адпаведная дамоўленасць дасягнутая 2 снежня 2020 г. па выніках двухбаковых перамоваў.

 Белорусская универсальная товарная биржа (БУТБ) и Компания по развитию индустриального парка «Великий камень»

Сярод іншага разглядаецца магчымасць удзелу ў біржавых таргах рэзідэнтаў парку «Вялікі камень», а таксама прыцягненне на біржавую пляцоўку кітайскіх кампаній, зацікаўленых у выхадзе на рынак Беларусі і сумежных дзяржаў.

«Што тычыцца экспарту, то самымі перспектыўнымі пазіцыямі з'яўляюцца айчынныя піламатэрыялы і малочная прадукцыя. Гэтыя тавары карыстаюцца стабільна высокім попытам у Кітаі, а на біржы акрэдытаваны ўсе найбуйнейшыя вытворцы, гатовыя прапанаваць кітайскім партнёрам канкурэнтаздольныя цэны і зручную лагістыку. У той жа час мы хацелі б прыцягнуць на таргі кітайскіх пастаўшчыкоў амінакіслот і іншых кармавых дадаткаў. Гэта дазволіць беларускім сельгаспрадпрыемствам істотна эканоміць на закупках», – лічыць першы намеснік старшыні праўлення БУТБ Андрэй Новікаў.

У сувязі з гэтым першы намеснік генеральнага дырэктара Кампаніі па развіцці індустрыяльнага парку Кірыл Карацееў падкрэсліў гатоўнасць аказваць падтрымку БУТБ ў пашырэнні супрацоўніцтва з кітайскім бізнэсам.

возможность участия в биржевых торгах резидентов парка «Великий камень»

«Да нас рэгулярна прыязджаюць дэлегацыі з Кітая, якія прадстаўляюць самыя розныя сферы бізнесу: ад дрэваапрацоўкі і будаўніцтва да лёгкай прамысловасці і вытворчасці прадуктаў харчавання. Толькі за мінулы год «Вялікі камень» наведалі больш за 400 такіх дэлегацый. Упэўнены, што многім кітайскім бізнесменам было б цікава пазнаёміцца з магчымасцямі біржавой пляцоўкі. Таму мы гатовыя рэкамендаваць ўдзел у біржавых таргах як адну з найбольш эфектыўных форм работы на беларускім рынку», – адзначыў Кірыл Карацееў.

.