Top.Mail.Ru
Час працы кантакт-цэнтра:
пн - чц: з 9:00 да 18:00
пт: з 9:00 да 16:45
перапынак: з 13:00 да 13:45
сб - нд.: выхадныя
Мабільнае прыкладанне БУТБ
Сацыяльныя сеткі
Шрыфт
Памер шрыфта
Інтэрвал
Колеравая схема

БУТБ гатова садзейнічаць развіццю беларуска-ўкраінскага гандлю

07.07.2020

«Сёння сотні ўкраінскіх кампаній рэгулярна ўдзельнічаюць у біржавых таргах. У Беларусі яны ў асноўным купляюць будматэрыялы, а прадаюць прадукцыю сельскай гаспадаркі. Пры гэтым таварная наменклатура пастаянна пашыраецца. Напрыклад, зусім нядаўна спецыяльна для ўкраінскага рынку мы арганізавалі экспартныя таргі арматурай вытворчасці Беларускага металургічнага завода. Ёсць перспектывы і па іншых напрамках», – падкрэсліў начальнік аддзела міжнародных адносін і камунікацый Беларускай універсальнай таварнай біржы (БУТБ) Аляксандр Башлій падчас анлайн сустрэчы дзелавых колаў Рэспублікі Беларусь і Херсонскай вобласці Украіны.

070720-1.jpg

Мерапрыемства арганізавана 7 ліпеня 2020 г. Мінскім аддзяленнем Беларускай гандлёва-прамысловай палаты і Херсонскай гандлёва-прамысловай палатай з мэтай абмеркавання актуальных пытанняў беларуска-ўкраінскага гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва.

Асобная ўвага была ўдзелена асаблівасцям вядзення бізнесу ва ўмовах пандэміі каронавіруса. У сувязі з гэтым прадстаўнік БУТБ адзначыў рост цікавасці да біржавой пляцоўцы з боку замежных кампаній, якія раней ужо працавалі з беларускімі партнёрамі па прамых дамовах.

070720-2.jpg

«Каронакрызіс пагоршыў фінансавы стан многіх прадпрыемстваў у Еўропе і краінах далёкага замежжа, таму зараз яны літаральна лічаць кожную капейку і лішнія рызыкі ім не патрэбныя. Біржавы механізм вырашае абедзве гэтыя праблемы, дапамагаючы эканоміць на маркетынгу і гарантуючы выкананне абавязацельстваў па здзелках. Упэўнены, што ўкраінскаму бізнэсу наш інструментар таксама спатрэбіцца», – лічыць Аляксандр Башлій.

.