Top.Mail.Ru
Час працы кантакт-цэнтра:
пн - чц: з 9:00 да 18:00
пт: з 9:00 да 16:45
перапынак: з 13:00 да 13:45
сб - нд.: выхадныя
Мабільнае прыкладанне БУТБ
Сацыяльныя сеткі
Шрыфт
Памер шрыфта
Інтэрвал
Колеравая схема

БУТБ арганізуе ў Рызе міжнародны семінар па біржавым гандлі

29.01.2020

13 сакавіка 2020 г. у рамках 34-й міжнароднай выставы будаўнічай індустрыі «Дом I 2020» у Рызе (Латвія) адбудзецца практычны семінар ААТ «Беларуская ўніверсальная таварная біржа» (БУТБ) для дзелавых колаў Прыбалтыкі і іншых краін-членаў Еўрапейскага саюза, прысвечаны пытанням развіцця трансгранічнага біржавога гандлю таварамі.

Мерапрыемства праводзіцца пры падтрымцы Пасольства Рэспублікі Беларусь у Латвійскай Рэспубліцы і Латвійскага агенцтва інвестыцый і развіцця. Чакаецца, што ўдзел у семінары пымуць прадстаўнікі вядучых беларускіх кампаній-экспарцёраў лесапрадукцыі, Нацыянальнага агенцтва інвестыцый і прыватызацыі, SIA Business Support Services (брокер БУТБ у Латвіі), а таксама іншых арганізацый, зацікаўленых у пашырэнні беларуска-латвійскага гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва.

У ходзе семінара плануецца абмеркаваць перспектывы больш актыўнага прымянення электронных гандлёвых пляцовак БУТБ для закупкі беларускай лесапрадукцыі, будаўнічых матэрыялаў і іншых тавараў, запатрабаваных у краінах Балтыі і Паўночнай Еўропы, а таксама разгледзець магчымасць рэалізацыі на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь інвестыцыйных праектаў у сферы дрэваапрацоўкі з удзелам замежнага капіталу.

news_29.01.jpg