Top.Mail.Ru
Час працы кантакт-цэнтра:
пн - чц: з 9:00 да 18:00
пт: з 9:00 да 16:45
перапынак: з 13:00 да 13:45
сб - нд.: выхадныя
Мабільнае прыкладанне БУТБ
Сацыяльныя сеткі
Шрыфт
Памер шрыфта
Інтэрвал
Колеравая схема

БУТБ арганізуе экспартныя таргі прадукцыяй Міёрскага металапракатнага завода

13.08.2020

3 верасня 2020 г. на Беларускай універсальнай таварнай біржы (БУТБ) адбудуцца першыя таргі прадукцыяй Міёрскага металапракатнага завода (ММПЗ) на экспарт. Адпаведная дамоўленасць дасягнута па выніках перамоваў аб супрацоўніцтве паміж БУТБ і ММПЗ.

Цікавасць да прадукцыі ММПЗ ўжо праявілі акрэдытаваныя на БУТБ замежныя кампаніі.

«Можна сказаць, што сёння на біржы сфармаваўся пул пастаянных пакупнікоў беларускай металапрадукцыі. У першую чаргу гэта гандлёвыя прадпрыемствы з краін Еўрасаюза. Менавіта ад іх мы чакаем найбольшай актыўнасці ў ходзе пілотных таргоў», – паведаміў начальнік упраўлення таргоў металапрадукцыяй БУТБ Яўген Бурэйка.

Ён таксама падкрэсліў, што пры падрыхтоўцы да гандлёвай сесіі будуць па максімуму задзейнічаны замежныя партнёры БУТБ, у тым ліку біржавыя брокеры-нерэзідэнты.

«У бліжэйшы час мы маем намер прыцягнуць на біржавую пляцоўку кампаніі з краін з патэнцыйна высокім попытам на вырабы Міёрскага металапракатнага завода. Гэтую працу плануецца весці сумесна з біржавымі брокерамі ў Латвіі, Літве і Польшчы. Разлічваем, што ўжо на першых таргах мы зможам забяспечыць дастаткова высокі ўзровень канкурэнцыі», – адзначыў Яўген Бурэйка.

.