Top.Mail.Ru
Час працы кантакт-цэнтра:
пн - чц: з 9:00 да 18:00
пт: з 9:00 да 16:45
перапынак: з 13:00 да 13:45
сб - нд.: выхадныя
Мабільнае прыкладанне БУТБ
Сацыяльныя сеткі
Шрыфт
Памер шрыфта
Інтэрвал
Колеравая схема

БУТБ акрэдытавала першага біржавога брокера ў Венгрыі

16.01.2020

Сумеснае беларуска-венгерскае прадпрыемства Belmastroy Zrt. стала першым брокерам ААТ «Беларуская ўніверсальная таварная біржа» (БУТБ) у Венгрыі. Belmastroy Zrt. спецыялізуецца на аказанні шырокага спектру будаўнічых паслуг, мае значны вопыт рэалізацыі праектаў у будаўнічай сферы і ўваходзіць у Нацыянальную федэрацыю будаўнічых арганізацый-падрадчыкаў Венгрыі.

У статусе біржавога брокера кампанія мае намер прыцягваць на біржавыя таргі пакупнікоў будматэрыялаў з Венгрыі і іншых краін Еўрасаюза, а таксама інфармаваць прадстаўнікоў дзелавой супольнасці з дадзенага рэгіёну аб магчымасцях выкарыстання біржавога механізму для выхаду на рынак Рэспублікі Беларусь. Пры садзейнічанні Belmastroy Zrt. плануецца арганізаваць рэгулярныя пастаўкі ў Венгрыю беларускага цэменту, друзу, цэглы і блокаў з ячэістага бетону, у тым ліку ў рамках праекта па будаўніцтву новых рэактараў АЭС «Пакш». У цяперашні час гэтая прадукцыя рэалізуецца ў рамках двух біржавых секцый: прамысловых і спажывецкіх тавараў і перспектыўных біржавых тавараў.

«Экспартныя біржавыя таргі будматэрыяламі – гэта пілотны праект, накіраваны на павышэнне эфектыўнасці рэалізацыі прадукцыі беларускай будаўнічай галіны на знешнія рынкі. Тут мы цесна супрацоўнічаем з Мінбудархітэктуры і прадпрыемствамі-экспарцёрамі. Нягледзячы на тое што ў рэгулярным рэжыме таргі па гэтай таварнай групе сталі праводзіцца не так даўно, ужо сфармаваўся пул пастаянных пакупнікоў з Літвы, Польшчы, Расіі і Украіны. З дапамогай нашага новага брокера разлічваем «прасекчы акно» і на рынак Венгрыі», – адзначыў прэс-сакратар БУТБ Раман Яніў.

Акрамя будаўнічых матэрыялаў, венгерскі брокер не выключае магчымасць прапрацоўкі і іншых перспектыўных таварных кірункаў, прадстаўленых на электронных пляцоўках БУТБ, такіх як сельгаспрадукцыя, вырабы з чорных і каляровых металаў і лесаматэрыялы.

news_15.01.jpg