Top.Mail.Ru
Час працы кантакт-цэнтра:
пн - чц: з 9:00 да 18:00
пт: з 9:00 да 16:45
перапынак: з 13:00 да 13:45
сб - нд.: выхадныя
Мабільнае прыкладанне БУТБ
Сацыяльныя сеткі
Шрыфт
Памер шрыфта
Інтэрвал
Колеравая схема

БУТБ адзначае рост попыту на круглы лес

07.10.2020

Па выніках 9 месяцаў 2020 г. продажы круглых лесаматэрыялаў праз Беларускую універсальную таварную біржу (БУТБ) павялічыліся на 29%, да 695 млн BYN.

Высокія тэмпы росту абумоўлены значным попытам на драўняную сыравіну з боку айчынных дрэваапрацоўшчыкаў, якія ў параўнанні з мінулым годам істотна нарасцілі вытворчыя магутнасці. Акрамя таго, дрэваапрацоўка з'яўляецца папулярным кірункам дзейнасці ў суб'ектаў малога і сярэдняга бізнесу, што таксама спрыяе развіццю біржавога гандлю дадзенай групай тавараў.

Высокі попыт на сыравіну наглядна прадэманстравалі квартальныя таргі драўнінай у нарыхтаваным выглядзе, якія прайшлі ў верасні і сталі рэкорднымі для біржы. Усяго за 2 дні было рэалізавана амаль 1,2 мільёна кубаметраў лесаматэрыялаў на суму 124 мільёны рублёў. Колькасць пакупнікоў таксама было беспрэцэдэнтным – 914 кампаній.

Пры гэтым падвышаная актыўнасць удзельнікаў таргоў назіраецца з канца мінулага года, калі быў спрошчаны парадак акрэдытацыі на біржы і адменена плата за электронны лічбавы подпіс.

Па сутнасці, былі зняты ўсе бар'еры для выхаду на біржавы таварны рынак. У першую чаргу гэта ацанілі невялікія прыватныя лесапільні, якія змаглі нароўні з буйнымі прадпрыемствамі па рынкавых цэнах купляць неабходныя ім аб'ёмы драўніны. Акрамя таго, для забеспячэння дастатковай прапановы найбольш запатрабаваных відаў драўнянай сыравіны вядзецца праца па прыцягненні на біржавую пляцоўку пастаўшчыкоў з Расійскай Федэрацыі. Цікавасць да ўдзелу ў біржавых таргах ўжо выказалі прадпрыемствы Смаленскай вобласці.