Top.Mail.Ru
Час працы кантакт-цэнтра:
пн - чц: з 9:00 да 18:00
пт: з 9:00 да 16:45
перапынак: з 13:00 да 13:45
сб - нд.: выхадныя
Мабільнае прыкладанне БУТБ
Сацыяльныя сеткі
Шрыфт
Памер шрыфта
Інтэрвал
Колеравая схема

Брытанскі і Канадскі бізнес зацікаўлены ў закупцы беларускіх піламатэрыялаў на біржавых таргах

21.05.2020

Магчымасці прымянення біржавога механізму пры рэалізацыі лесапрадукцыі сталі адным з цэнтральных пытанняў на парадку першага беларуска-канадска-брытанскага вэбінара «Timber: Doing Business in Belarus», прысвечанага перспектывам арганізацыі рэгулярных паставак прадукцыі беларускіх дрэваапрацоўчых прадпрыемстваў у Вялікабрытанію і Канаду.

IMG-e4e705c6d602f32ba11441480c6b66a7-V.jpg

Мерапрыемства адбылося 20 мая 2020 г. i сабрала больш за 40 прадстаўнікоў канадскіх і брытанскіх дзелавых колаў, а таксама кіраўніцтва і экспертаў Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь, канцэрна «Беллеспаперапрам», Беларускай універсальнай таварнай біржы (БУТБ), УП «Беллесэкспарт» і ААТ «Беларуская лясная кампанія». Арганізатарамі выступілі Канадская дзелавая асацыяцыя ў Расіі і Еўразіі (CERBA) і Пасольства Рэспублікі Беларусь у Канадзе і Злучаным Каралеўстве Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі пры падтрымцы Федэрацыі ляснога гандлю Вялікабрытаніі.

IMG-786396e17b93f586ba05c47592d55bf7-V.jpg

У ходзе вэбінара падрабязна разгледжаны экспартны патэнцыял лесапрамысловага комплексу Рэспублікі Беларусь, асаблівасці і парадак рэалізацыі беларускай лесапрадукцыі на знешнія рынкі, лагістычная інфраструктура і вопыт паставак лесаматэрыялаў у Вялікабрытанію і Канаду. Удзельнікі мерапрыемства таксама абмеркавалі спецыфіку біржавога гандлю прадукцыяй лясной галіны і ключавыя перавагі беларускай біржавой пляцоўкі, такія як кантроль выканання здзелак, празрыстае цэнаўтварэнне, адсутнасць пасярэднікаў, магчымасць прымянення інструментаў гандлёвага фінансавання.

Па выніках вэбінара шэраг брытанскіх і канадскіх кампаній выказалі зацікаўленасць у акрэдытацыі на БУТБ для ўдзелу ў біржавых таргах піламатэрыяламі і дранкай.
.