Top.Mail.Ru
Час працы кантакт-цэнтра:
пн - чц: з 9:00 да 18:00
пт: з 9:00 да 16:45
перапынак: з 13:00 да 13:45
сб - нд.: выхадныя
Мабільнае прыкладанне БУТБ
Сацыяльныя сеткі
Шрыфт
Памер шрыфта
Інтэрвал
Колеравая схема

Біржавыя таргі забяспечваюць 16% тавараабароту Беларусі і Латвіі

29.09.2020

За 8 месяцаў бягучага года сума здзелак, здзейсненых латвійскімі кампаніямі на Беларускай універсальнай таварнай біржы (БУТБ), дасягнула 47 млн USD, што складае 16% сукупнага тавараабароту Беларусі і Латвіі. Пра гэта паведаміў старшыня праўлення БУТБ Аляксандр Асмалоўскі падчас сустрэчы з кіраўніком Латвійскага знешнеэканамічнага прадстаўніцтва пры пасольстве Латвійскай рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь Георгіем Ваяводай 29 верасня 2020 г.

Биржевые торги обеспечивают 16% товарооборота Беларуси и Латвии

«Нягледзячы на закрыццё межаў і зніжэнне дзелавой актыўнасці, выкліканае пандэміяй каронавіруса, нам удалося не толькі захаваць, але і палепшыць паказчыкі гандлю з Латвіяй. Для прыкладу: экспарт беларускага рапсавага алею на латвійскі рынак вырас у 4 разы, а цэменту – у 17 разоў. У тым ліку гэта вынік цеснага і плённага ўзаемадзеяння біржы з Латвійскім знешнеэканамічных прадстаўніцтвам», – заявіў Аляксандр Асмалоўскі.

У сваю чаргу Георгій Ваявода адзначыў важную ролю БУТБ ў развіцці гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва паміж краінамі, падкрэсліўшы, што для многіх прадстаўнікоў латвійскага бізнесу біржавая пляцоўка стала звыклым інструментам, які яны штодня выкарыстоўваюць у сваёй дзейнасці.

Биржевые торги обеспечивают 16% товарооборота Беларуси и Латвии

«Я ўвесь час падтрымліваю кантакт з латвійскімі бізнесменамі і бачу моцныя змяненні ў іх стаўленні да біржавога гандлю. І калі раней мне часам прыходзілася доўга тлумачыць, што такое біржа і як яна працуе, то зараз мяне разумеюць літаральна з паўслова. Я думаю, вы самі гэта адчулі, бо, наколькі мне вядома, Латвія займае трэцяе месца па колькасці акрэдытаваных на біржы кампаній. А за гэты год іх стала на 18 больш. Інакш кажучы, цікавасць да біржавой пляцоўцы расце, і гэта аб'ектыўны факт», – лічыць латвійскі дыпламат.

Биржевые торги обеспечивают 16% товарооборота Беларуси и Латвии

У межах сустрэчы бакі таксама абмеркавалі перспектывы далейшай сумеснай працы пасля ад'езду г-на Ваяводы з Мінска з прычыны завяршэння яго дыпламатычных паўнамоцтваў. Дасягнута дамоўленасць аб прадаўжэнні ўзаемадзеяння ў фармаце кансультацый і абмену інфармацыяй.

Биржевые торги обеспечивают 16% товарооборота Беларуси и Латвии

«Гэта толькі змена статусу – не больш. Я па-ранейшаму зацікаўлены ў тым, каб гандаль паміж нашымі краінамі дынамічна развіваўся. За 8 гадоў Беларусь сапраўды стала для мяне другім домам і застанецца ім, дзе б я не знаходзіўся», – дадаў Георгій Ваявода.

.