Top.Mail.Ru
Час працы кантакт-цэнтра:
пн - чц: з 9:00 да 18:00
пт: з 9:00 да 16:45
перапынак: з 13:00 да 13:45
сб - нд.: выхадныя
Мабільнае прыкладанне БУТБ
Сацыяльныя сеткі
Шрыфт
Памер шрыфта
Інтэрвал
Колеравая схема

Біржавы экспарт рапсавага алею вырас у 3 разы

16.06.2020

Больш чым у 3 разы, да 15,4 млн BYN, вырас у студзені-маі аб'ём экспарту рапсавага алею праз Беларускую універсальную таварную біржу (БУТБ). У натуральным выражэнні пастаўкі гэтай прадукцыі за мяжу таксама павялічыліся ў 3 разы, да 9,3 тыс. т. Асноўнымі рынкамі збыту з'яўляюцца краіны Еўрапейскага саюза: Латвія, Літва і Эстонія. Разам з тым, актыўна прапрацоўваюцца і іншыя краіны Еўропы, дзе назіраецца павышаны попыт на прадукцыю перапрацоўкі алейных. У прыватнасці, пры садзейнічанні латвійскага брокера БУТБ значныя аб'ёмы рапсавага алею рэалізуюцца ў Швейцарыю.

Аналітыкі БУТБ мяркуюць, што узыходзячы трэнд, які азначыўся на біржавым рынку рапсавага алею, хутчэй за ўсё, захаваецца да канца года. Гэтаму будзе спрыяць як рост прапановы з боку айчынных вытворцаў, так і пашырэнне круга замежных пакупнікоў, якія выкарыстоўваюць біржавую пляцоўку.

«Беларусь разам з Расіяй і Украінай уваходзіць у тройку найбуйнейшых пастаўшчыкоў рапсавага алею на рынак Еўрасаюза. І калі раней практычна ўвесь аб'ём экспарту прыпадаў на пазабіржавыя здзелкі, то сёння ўсё больш экспарцёраў выкарыстоўваюць біржавую пляцоўку як альтэрнатыўны канал збыту. Пры гэтым біржа пастаянна вядзе работу па прыцягненні новых пакупнікоў, узмацняючы канкурэнцыю ў ходзе таргоў. Што датычыцца прагнозаў на бягучы год, то кан'юнктура складваецца вельмі спрыяльная. Выкліканае пандэміяй каронавіруса зніжэнне вытворчасці рапсавага алею ў ЕС будзе стымуляваць імпарт, а значыць і цэны будуць утрымлівацца на досыць высокім узроўні, па меншай меры ў бліжэйшай перспектыве», – лічаць эксперты БУТБ.